Skip to main content

Новы праект пра сінадальнасць: запоўненне пусткі ў глабальным духоўным дыялогу

16 снежня 2023 г.
  • 16 снежня, 2023
  • кс. Раман Суша

У сучасныя часы ў каталіцкіх асяроддзях усё часцей чутныя такія словы як «сінадальнасць» «сінадальны стыль» ці «сінадальны шлях». І гэтымі тэмамі займаецца не толькі Сінод Біскупаў, але вакол сінадальнасці існуюць розныя ідэалогіі, якія спрабуюць уплываць на змест сінадальных паняццяў з пазіцыяй, якая супярэчыць навучанню Касцёла.

У гэтым новым праекце прапаную запоўніць пустку, якая існуе вакол тэмы сінадальнасці ў нашай інфармацыйнай прасторы. Гэта спроба будаваць масты паміж вучэннем Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквой, а таксама паміж заходняй духоўнасцю і ўсходнехрысціянскай, тэалогіяй і псіхалогіяй, філасофіяй і патрыстыкай.

На дадзены момант тэмы сінадальнасці знаходзіцца яшчэ ў зародкавым стане, але яго патэнцыял можна параўнаць з узнікненнем інстытута манаства або стварэннем універсітэцкай адукацыі. Найслабейшым момантам гэтай фазы з’яўляецца недахоп у трох сферах: філасофіі, тэалогіі і сацыяльных навуках. У той час, калі многія краіны свету і партыкулярныя супольнасці перажываюць недахоп праектаў развіцця, Касцёл падштурхоўвае да тэктанічных зрухаў, якія, несумненна, адчуюцца ў стратэгічнай перспектыве.

Тэмы праекта пра сінадальнасць будуць публікавацца перыядычна, і закранаць праблематыку з інсайдарскім падыходам. Спадзяюся, будуць навукоўцы (як junior, так і senior), хто жадаў бы супрацоўнічаць у гэтай шырокай трансдысцыплінарнай галіне, напрыклад, праз напісанне дысертацый у рамках даступных кафедраў, як на стацыянарнай аснове, так і ў рамках культурнага абмену.

Стыпендыяльнай дапамогаю ў гэтым могуць быць Папскі фонд (The Papal Foundation) альбо, для праваслаўных вернікаў, Каталіцкі камітэт па культурнаму супрацоўніцтву з Праваслаўнымі Цэрквамі і іншыя фонды.

Артыкулы будуць публікавацца паступова, прытрымліваючыся ў большасці ніжэй пададзенай праграмы. Пры ўзнікненні новай публікацыі, у адпаведнай тэмы з’явіцца спасылка:

Уводзіны ў тэму сінадальнасці: дэфініцыя і кантэкст
I. Модуль біблейска-патрыстычны
Гістарычна-тэалагічная прадмова: паняцце жывога саюза ў хрысціянскай духоўнасці
Канцэпцыя сімпатыі ў старажытнай філасофіі
Біблейская пазіцыя
• Адкуль бяруцца заганы ці цноты: семантыка паняцця «смак».
Патрыстычны падыход
• Адлюстраванне і сімпатыя: недаацэненыя канцэпцыі ў св. Клімента Александрыйскага і св. Базыля Вялікага
• Парадыгма адлюстравання ў анёльскім і чалавечым жыцці: даследаванне ў патрыстыцы
• Паняцце сімфоніі ў эклезіялогіі: адказ Айцоў Касцёла
II. Модуль пра сімпатычную натуру сінадальнасці
Дэфініцыя паняцця
Прычыны і мэты з’явы
Прырода сімпатыі
III. Модуль пра перадумовы прынцыпу састраснасці Тэафана Пустэльніка
Асновы теафанаўскага падыходу
Спецыфіка царкоўнаславянскай антрапалагічнай тэрміналогіі
• Містычная еднасць душаў
• Ад Іпастасі да Аблічча: шлях развіцця асобы ва ўсходняй тэалогіі
• Сінэргія і якасная змена чалавека: шлях да абагаўлення і суб’ектнасці
• Супрацоўніцтва з Божай ласкай у навучанні Тэафана Пустэльніка
Біяграфічныя і гісторыка-культурныя перадумовы духоўнага падыходу Тэафана Пустэльніка
Структура антрапалагічнай мадэлі Тэафана Пустэльніка
Агульнае апісанне паняцця сімпатыі ў тэалогіі
• Унутраная дыспазіцыя духа
IV. Міждысцыплінарны модуль
Сімпатыя і састраснасць у новай і сучаснай філасофіі
• Абагаўленне і персаналізацыя ў Касцёле
• Паняцці ўсеадзінства і саборнасці ў разуменні Льва Карсавіна
• Сімфонія як шлях да якаснага існавання
• Сяброўства як крыніца надзеі: разважанні паводле а. Паўла Фларэнскага. Частка I
• Сяброўства і рэўнасць: разважанні паводле а. Паўла Фларэнскага. Частка II
Сімпатыя ў псіхалогіі
• Адрозненне паміж сімпатыяй і эмпатыяй: тэалагічна-псіхалагічны аналіз
• Самажаль vs. бязжаль: псіхалагічныя асновы камунікацыі
Сімпатыя ў педагогіцы
Сімпатыя ў мастацтве і іканапісе
• Мастацтва як акно ў духоўны свет: тэаэстэтыка і псіхалогія іканапісу
Міждысцыплінарны сінтэз канцэпцыі
V. Модуль пра духоўную практыку
Сімпатыя на духоўным шляху
Распазнанне з’явы
• Крытэрыі распазнавання сімпатыі
• Пачуццёвы ландшафт: тыпалогія рухаў сэрца
Супачуццёвасць у кантэксце духоўнага кіраўніцтва
Сімпатыя ў сакрамэнтальным жыцці
• Сімпатыя і пасхальныя таямніцы: тры спосабы злучэння з Хрыстовымі пакутамі
Удасканаленне канцэпцыі ў сучасным кантэксце

Падчас гэтага «сінадальнага падарожжа», тэмы складанай і разнастайнай, запрашаю далучыцца і да высілку пабудовы мастоў паміж рознымі духоўнымі школамі. Гэты праект – толькі малая частка дыялогу розных традыцый. Адкрываючы заслону гэтай сцэны, спадзяюся, што праект падорыць чытачам не толькі новыя веды, але і натхненне для творчага развіцця.

Кс. Раман Суша