Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе
Нацыянальны санктуарый у Будславе займае цэнтральнае месца ў жыцці Касцёла на Беларусі. Абраз Маці Божай Будслаўскай — апякункі Беларусі — як цудадзейны ўпершыню ўзгадваецца ў 1617 г.
Галоўная ўрачыстасць — 2 ліпеня, а святкаванне — у першую суботу ліпеня.