Skip to main content

Пачуццёвы ландшафт: тыпалогія рухаў сэрца

  • 25 красавіка, 2024
  • кс. Раман Суша

Паводле св. Тамаша Аквінскага, разважлівасць патрабуе ведаў не толькі пра ўніверсальныя прынцыпы розуму, але і веды пра асаблівасці, з якімі працуюць аперацыі каб дасягнуць мэты (пар. Summa Theologiae, II-II, q. 47, a. 10). Тое самае адносіцца і да сэрца: паколькі менавіта ў дэталях унутраных сардэчных рухаў (movimenti) адбываецца грандыёзная кухня па прыгатаванні стравы, якая называецца выбар альбо паводзіны. Якія ў ёй інгрэдыенты? Нам ужо вядома з папярэдняга артыкула, што гэтыя “інгрэдыенты” могуць нам сімпатызаваць або быць антыпатычнымі. Аднак у сённяшнім артыкуле мы прыглядзімся больш дакладней з якіх больш мелкіх дэталяў яны складаюцца.

Наяўнасць сімпатыі ці антыпатыі да людзей ці з’яў можа быць ідэнтыфікавана па другасных сігналах, гэта значыць па функцыях сімпатыі:

  • сімпатычным пачуццям[1],
  • сімпатычнай дыспазіцыі[2],
  • сімпатычнай пабудове сэрца[3]
  • і сімпатычнаму тэмпераменту[4].

Аб’ектамі духоўнага распазнання служаць таксама сімпатычныя ўзрушэнні сэрца (падрабязней пра гэта ў модулі II), у якіх Тэафан Пустэльнік вылучае, акрамя

  • тэарэтычных і эстэтычных пачуццяў,
  • яшчэ і практычныя пачуцці.

Гэты глыбокі аналіз аказваецца надзвычай важным, бо дазваляе зразумець складанасць пачуццяў і іх значнасць у духоўным шляху асобы.

1. Тэарэтычныя пачуцці

Тэарэтычныя пачуцці ўяўляюць сабой станы, якія ўзнікаюць у чалавека падчас пазнавальнай дзейнасці. Іх можна падзяліць на розныя катэгорыі, такія як:

  • цікаўнасць,
  • вера,
  • сумненне,
  • верагоднасць,
  • няўпэўненасць,
  • адмаўленне і гэтак далей[5].

2. Эстэтычныя пачуцці

Эстэтычныя пачуцці апісваюць рухі сэрца, якія ўзнікаюць у адказ на пэўныя аб’екты, якія вызначаюцца як вытанчаныя або прыгожыя. У адрозненне ад іншых пачуццяў, эстэтычныя не залежаць ад асабістых інтарэсаў і цэняцца за ўласную прыгажосць і прыемнасць. Густ як сіла, якая ляжыць у аснове эстэтычных пачуццяў, вызначае разнастайнасць такіх пачуццяў. Аднак ідэнтыфікацыя і іх вызначэнне можа быць складанымі, таму яны называюцца ў адпаведнасці з аб’ектамі, на якія яны накіраваны, напрыклад: прыгожыя, узвышаныя і іншыя. Густы дзеляцца на дзве катэгорыі:

  • сапраўдныя
  • і фальшывыя.

Сапраўдны густ шануе змест прыгажосці ў адпаведнасці з духоўным светам і боскім, у той час як фальшывы густ аддае перавагу зместу, які адлюстроўвае заганы і забруджаны імі[6].

3. Практычныя пачуцці

Паводле Тэафана, практычныя пачуцці з’яўляюцца адным з найважнейшых аспектаў унутранага жыцця чалавека, бо яны кіруюць яго паводзінамі і яго воляй. Да гэтай групы пачуццяў адносяцца ўзрушэнні сэрца, якія ў цеснай сувязі з дзейнасцю волі накіроўваюць паводзіны чалавека. Паводле Тэафана Пустэльніка, гэтыя пачуцці падзяляюцца на дзве асноўныя катэгорыі:

  • сімпатычныя пачуцці
  • і эгаістычныя пачуцці[7].

a. Сімпатычныя пачуцці

Сімпатычныя пачуцці бываюць розных адценняў і праяўляюцца ў розных міжасобасных адносінах, здольныя прымаць як станоўчыя, так і адмоўныя значэнні. Пазітыўныя сімпатычныя пачуцці ўключаюцца:

  • павагу,
  • канкурэнцыю,
  • радасць,
  • спачуванне,
  • шкадаванне,
  • удзячнасць,
  • сяброўства і многае іншае.

Да негатыўных сімпатычных пачуццяў адносяцца:

  • зайздрасць,
  • зларадная радасць,
  • помста,
  • нянавісць,
  • варожасць,
  • пагарда,
  • асуджэнне і інш.[8]

б. Эгаістычныя пачуцці

Эгаістычныя пачуцці, наадварот, цесна звязаны з самасвядомасцю асобы і характарызуюцца бачаннем свету, заснаваным на тым тыпе эгацэнтрызма, які не адкрыты для ўнутранага росту асобы. Сярод іх:

  • тэалагальная самадастатковасць,
  • самапагарда,
  • самаўзвелічэнне,
  • самаўніжэнне,
  • напышлівасць,
  • фанабэрыстасць
  • і іншыя нюансы чалавечага існавання, якія адлюстроўваюцца ў скажоным і абмежаваным бачанні навакольнага свету[9].

Высновы

Каб культываваць пазітыўныя сімпатычныя пачуцці, важна:

  1. ўсведамляць свае пачуцці
  2. і накіроўваць іх у пазітыўнае рэчышча.

Сродкамі для гэтага могуць быць аскетычныя дзеянні, праца, малітва, адносіны з сябрамі і сям’ёй, праяўленне дабрыні і спагады да іншых, а таксама актыўны ўдзел у духоўным жыцці і служэнні іншым. Апостал Павел заклікае вернікаў апрануцца ў міласэрнасць, дабрыню, пакору і лагоднасць (пар. Кал 3, 12), што таксама паказвае на неабходнасць развіцця пазітыўных сімпатычных пачуццяў[10].

Для пераадолення эгаістычных пачуццяў неабходна супрацьстаяць ім і выкарыстоўваць сродкі, каб вывесці іх з свайго сэрца. Гэта можа быць і самарэфлексія, і пакаянне, і малітва, і гераічныя ўчынкі, і праца, накіраваная на пераадоленне ўласнага эгаізму і здабыццё ўнутранага супакою. Важным аспектам пераадолення эгаістычных пачуццяў з’яўляецца актыўнае развіццё супрацьлеглых ім пазітыўных пачуццяў[11].

Перайсці да спісу ўсіх тэм праекта.


[1] Пар. Феофан Затворник, Мысли на каждый день, 276. Cf. Феофан Затворник, Начертание, 426. Пар. Феофан Затворник, К Титу, к Тимофею, 178.249. Пар. Феофан Затворник, Что есть духовная жизнь, 31.

[2] Пар. Феофан Затворник, Начертание, 583. Пар. Феофан Затворник, К Ефесянам, Правило веры, Москва 2004, 470. Пар. Феофан Затворник, К Римлянам, 285. Пар. Феофан Затворник, Что есть духовная жизнь, 14-15.

[3] Пар. Феофан Затворник, К Коринфянам второго, 543.

[4] Пар. Феофан Затворник, Что есть духовная жизнь, 289.

[5] Пар. Феофан Затворник, Начертание, 423-426.

[6] Пар. Феофан Затворник, Начертание, 426-429.

[7] Пар. Феофан Затворник, Начертание, 423-426.

[8] Пар. Феофан Затворник, Начертание, 424.

[9] Пар. Феофан Затворник, Начертание, 424.

[10] Пар. Феофан Затворник, Начертание, 424-425.

[11] Пар. Феофан Затворник, Начертание, 425.