6 верасня Бялынічы зноў сталі месцам асаблівай малітвы і сустрэчы вернікаў з розных куткоў Беларусі. У гэты дзень тут урачыста адзначылі 265-годдзе каранацыі папскімі каронамі цудатворнага абраза Маці Божай Бялыніцкай — аднаго з найбольш шанаваных марыйных выяваў на беларускіх землях. Каранацыя абраза адбылася 20 верасня 1761 года. Праз 265 гадоў вернікі зноў сабраліся ў Бялынічах, каб не толькі ўзгадаць славутую старонку гісторыі, але перадусім засведчыць, што культ Маці Божай Бялыніцкай застаецца жывым, а само гэтае месца паступова вяртае сабе значэнне аднаго з важных марыйных цэнтраў Беларусі....
Беларускае слова і вера: удзел Каталіцкага Касцёла ў Дні пісьменства ў Касцюковічах
5–6 верасня 2026 года Касцюковічы становяцца цэнтрам нацыянальнай увагі: тут праходзіць XXXIII Дзень беларускага пісьменства — свята, якое аб’ядноўвае гісторыю, культуру, духоўнасць і сучасныя творчыя ініцыятывы. Сёлета ўдзел Каталіцкага Касцёла ў праграме — асабліва выразны, глыбокі і шматпластовы: ад літургічнага сведчання да выдавецкай і сацыяльнай прысутнасці.
Пастырскае слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Бялыніцкай
Напярэдадні ўспаміну Найсвяцейшай Панны Марыі Бялыніцкай, у 265-ю гадавіну каранацыі цудадзейнага Бялыніцкага абраза папскімі каронамі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе вернікам сваё слова.
У Жупранах праз 150 гадоў з моманту адкрыцця адбылося гістарычнае пасвячэнне касцёла і алтара
29 жніўня ў Жупранах адбылася падзея, якую мясцовая парафія, дзе нясуць служэнне святары салезіяне, чакала паўтара стагоддзя. Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй здзейсніў абрад пасвячэння мураванага касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла і новага алтара. Урачыстасць сабрала сотні вернікаў, святароў і гасцей, а пасля літургіі касцёльны падворак ператварыўся ў святочны горад з ярмаркай і дзіцячымі забавамі, каб кожны мог па-сапраўднаму раздзяліць радасць гэтага гістарычнага дня.
Свяціць Божай любоўю: свята для дзяцей адбылося ў Стоўбцах
У суботу 29 жніўня ў касцёле святога Казіміра ў Стоўбцах праграмай для дзяцей «Апошні дзень лета» распачаўся тыдзень Маці Божай Суцяшэння.
Віншаванні арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з нагоды пачатку новага 2026/2027 навучальнага і катэхетычнага года
З нагоды Дня ведаў і пачатку новага навучальнага і катэхетычнага года Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе віншаванні настаўнікам, катэхетам, вучням, студэнтам і іх бацькам, а таксама ўсім супрацоўнікам сферы адукацыі.
Каляндар падзей і дат Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: верасень 2026 года
Прапануем вашай увазе каляндар з асноўнымі літургічнымі ўспамінамі, святамі і ўрачыстасцямі, а таксама падзеямі, запланаванымі на верасень бягучага года.

