Author: Жанна Мецеж
Як змяняўся Мінск на працягу стагоддзяў і якое месца ў яго гісторыі займалі каталіцкія святыні? Адказ на гэтыя пытанні дае новае ілюстраванае выданне, у якім фатограф і падарожнік Станіслаў Янчарскі сабраў гістарычныя звесткі, архіўныя выявы і фотаздымкі касцёлаў сталіцы — як тых, што захаваліся, так і страчаных. Прэзэнтавалі кнігу у мінулую нядзелю ў мінскім касцёле святога Роха.
У Мінску пройдзе сімпозіум, прысвечаны святому Яну ад Крыжа
12 снежня ў кляштары кармэлітаў босых у Мінску пройдзе сімпозіум, прысвечаны завяршэнню года святога Яна ад Крыжа. Сустрэча прымеркавана да дзвюх юбілейных дат, звязаных з жыццём і спадчынай вялікага містыка і Настаўніка Касцёла.
Лістападаўскі нумар «Ave Maria»: пра памяць, прамінальнасць жыцця і каштоўнасць кожнага дня
Лістапад — асаблівы месяц, калі думкі многіх людзей скіраваныя да тых, хто ўжо адышоў у вечнасць. У гэты час мы з асаблівай цеплынёй і болем успамінаем памерлых родных і блізкіх, наведваем могілкі, молімся за іх і наноў задумваемся пра таямніцу жыцця і смерці. Гэта таксама нагода паглядзець на ўласнае жыццё, на час, які нам дадзены, і на тое, чым мы напаўняем кожны пражыты дзень.
У Мінску пройдзе юбілейны X турнір па мікра-футболе «Кубак Дона Боско»
Сёлета зіма ў Мінскім араторыі імя святога Яна Боска пачнецца з футболу. Аматараў гэтай гульні запрашаюць на юбілейны, дзесяты турнір «Кубак Дона Боско». Да ўдзелу чакаюцца каманды юнакоў і дарослых ва ўзросце ад 16 гадоў. Першыя матчы пройдуць 5 снежня.
У Багданаве біскуп Уладзімір Гуляй удзяліў канфірмацыю 36 вернікам
Упершыню ў Багданаве біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй узначаліў святую Імшу, падчас якой удзяліў сакрамэнт канфірмацыі для вернікаў розных узростаў. Падзея стала ўрачыстым напамінам пра тое, што свядомае ўключэнне ў жыццё Касцёла не абмяжоўваецца ўзростам: дары Духа Святога можна прыняць і ў дарослым жыцці.
«Смерць не мае апошняга слова: апошняе слова належыць Богу» — біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB памаліўся за памерлых на могілках у Магілёве
2 лістапада, ва Успамін усіх памерлых вернікаў, біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў святую Імшу і працэсію на каталіцкіх могілках па вуліцы Лазарэнкі ў Магілёве.
Святая Барбара ў Мінску: «Радасць, што зараз гэта вялікая заступніца ў нас»
Абраз святой Барбары, мучаніцы, створаны для касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах, цяпер знаходзіцца ў Мінску — у касцёле святога Роха на Залатой Горцы. Аб гэтым абвясціў на пачатку нядзельнай святой Імшы ва Урачыстасць Усіх Святых 1 лістапада пробашч касцёла ксёндз канонік Юрый Санько. Кожны ахвотны можа прыйсці ў залатагорскую святыню, каб памаліцца перад святой.
«Голас, які кліча»: у мінскім архікатэдральным касцёле адзначылі 10-годдзе «Радыё Марыя Беларусь»
«Радыё Марыя» – 10 год! 30 кастрычніка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла ўрачыстая Імша, у якой прынялі ўдзел валанцёры «Радыё Марыя» і яго супрацоўнікі, а таксама вернікі, якія захацелі раздзяліць гэтую радасць са сваёй любімай радыёстанцыяй. Віншавалі юбіляраў ажно чатыры іерархі — асабіста прысутнічалі біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй і Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, а праз напісаныя на паперы словы віншаванняў — арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч і Мітрапаліт Юзаф Станеўскі.
«Святарства — гэта не прывілей, а пакліканне»: у Мінску адбылася пастырская сустрэча святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
29 кастрычніка ў мінскай катэдры адбылася пастырская сустрэча святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Сустрэчу ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, а разважалі ў ёй пра святарскае пакліканне і місію святара ў сучасным свеце, а таксама пра пастырскае служэнне сем’ям у святле апостальскай адгартацыі Amoris laetitia. Завяршылася падзея віншаваннем арцыбіскупа з нагоды імянінаў.