Skip to main content

Расклад набажэнстваў на могілках Мінска і Мінскага раёна (дэканат Мінск-Усход) ў актаву малітваў за памерлых (31 кастрычніка — 8 лістапада 2026 года)

  • 16 кастрычніка, 2026
  • Фота: funeral.by/cemeteries/vostochnoye

Набліжаюцца дні ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў і ўрачыстасць Усіх святых. З гэтай нагоды дэкан дэканату Мінск-Усход ксёндз Аляксандр Мятліцкі SDB падае расклад набажэнстваў за памерлых на могілках горада Мінска і Мінскага раёна ў лістападзе 2026 года Запрашаем вернікаў да ўдзелу ў супольнай малітве за сваіх памерлых блізкіх.

Дэканат: Мінск-Усход

  • Калодзішчы — 31 кастрычніка ў 10.00 (галоўны ўваход); 1 лістапада ў 10.00 (галоўны ўваход);
  • Козыраўскія могілкі (2-і Германаўскі зав.) — 1 лістапада ў 15.30;
  • Лошыцкія могілкі (пр-д Галадзеда, 15 В) — 1 лістапада ў 13.30 (каля касцёла);
  • Лясныя могілкі — 31 кастрычніка ў 14.00 (каля галоўнага ўваходу);
  • Уручча (вул. Лажынская) — 2 лістапада ў 17.30 — каля ст. м. Уручча;
  • Чыжоўскія могілкі — 31 кастрычніка ў 11.00 (каля галоўнага ўвахода);
  • вёска Аколіца — 1 лістапада ў 13.00 —святая Імша ў парафіяльнай капліцы, пасля якой адбудуцца набажэнствы з малітвай за памерлых на могілках у Аколіцы і каля будынка былога касцёла;
  • Астрашыцкі Гарадок (старыя і новыя могілкі) — 31 кастрычніка ў 10.00;
  • вёска Волма — 1 лістапада ў 16.00;
  • Забалаць — 31 кастрычніка ў 11.30;
  • Каралёў Стан — 31 кастрычніка ў 11.00 (каля галоўнага ўваходу);
  • Копішча — 3 лістапада 17.30 (за касцёлам);
  • вёска Малінаўка — 31 кастрычніка ў 11.00;
  • Мачулішчы — 1 лістапада ў 15.00 (за касцёлам);
  • Міханавічы — 31 кастрычніка ў 10.00 (каля галоўнага ўваходу);
  • Гатава — 1 лістапада ў 12.00;
  • Сініло — 1 лістапада ў 11.30.