Skip to main content

У Міждыяцэзіяльнай семінарыі ўвосень пройдуць рэкалекцыі на тэму распазнання паклікання

З 6 па 8 лістапада
  • 13 кастрычніка, 2026
  • Фота: grodnensis.by // Catholicminsk.by

З 6 па 8 лістапада ў будынку Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі на тэму распазнання паклікання.

Да ўдзелу запрашаюцца юнакі ад 14 гадоў, асабліва міністранты.

Падчас рэкалекцый удзельнікі будуць разважаць над фрагментам з Кнігі Псальмаў: «Дай спазнаць Твае дарогі, Пане, і навучы мяне сцежкам Тваім» (Пс 25, 4).

Колькасць удзельнiкаў абмежаваная, таму арганізатары просяць паведаміць аб сваім удзеле загадзя. Абавязковы папярэднi запiс.

Адрас: г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны 1А.

Нумар тэлефона для запісу і дадатковай інфармацыі:

+375 (33) 342 49 74 — кс. Андрэй

Плакат рэкалекцый