Skip to main content

Уводзіны ў служэнне новапрызначанага Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі пройдуць у Мінску

17 кастрычніка
  • 12 кастрычніка, 2026
  • Catholicminsk.by
Грэка-каталіцкая Боская Літургія. Ілюстрацыйнае фота: infovaticana.com

17 кастрычніка 2026 года ў Мінску пройдуць Уводзіны ў служэнне новага Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі іераманаха Лявонція Тумоўскага MSU, прызначанага на гэтую пасаду 14 верасня 2026 года Папам Львом XIV.

Абрад уводзінаў здзейсніць Апостальскі Нунцый ў Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа.

Боскую Літургію ўзначаліць Апостальскі адміністратар іераманах Лявонцій.

Пачатак у 11:00.

Гэтая літургія будзе таксама нагодаю падзякаваць архімандрыту Сяргею Гаеку за яго шматгадовае служэнне ў Грэка-каталіцкай Царкве ў Беларусі.

Месца: капліца Рыма-каталіцкай парафіі святога Яна Хрысціцеля (салезіянаў).

Адрас: г. Мінск, вул. Пляханава, 28-1.