Skip to main content

У Мінску пройдзе лістападаўская сустрэча міністрантаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

3 лістапада
  • 9 кастрычніка, 2026
  • Catholicminsk.by

3 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца сустрэча міністрантаў Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі.

Дыяцэзіяльнае душпастырства міністрантаў запрашае прадстаўнікоў літургічнай службы алтара прыняць ўдзел у сустрэчы, «каб праслаўляць Пана Бога як адзіная хрысціянская сям’я».

Праграма сустрэчы:

  • 10.30–11.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў;
  • 11.00–11.45 — катэхэза для ўдзельнікаў сустрэчы;
  • 11.45–12.00 — падрыхтоўка да святой Імшы;
  • 12.00–12.45 — святая Імша;
  • 13.00–14.30 — пачастунак.

Арганізатары просяць загадзя паведаміць адказных за душпастырства міністрантаў у парафіях аб колькасці ўдзельнікаў.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да адказнага за дыяцэзіяльнае душпастырства міністрантаў ксяндза Аляксандра Шыманскага па тэл. +375 (29) 347 17 80