Skip to main content

Распачынаюцца Францішканскія катэхэзы для Мінска

З 8 кастрычніка па 5 лістапада
  • 8 кастрычніка, 2026
  • Фота: Эрык Савянок // Catholicminsk.by

Беларускія францішкане пачынаюць агульную для ўсіх трох галін Ордэна ініцыятыву «Францішканскія катэхэзы для Мінска».

Катэхезы са святым Францішкам Асізскім будуць адбывацца ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску з 8 кастрычніка па 5 лістапада ў кожны чацвер; пачатак у 19.30.

Гэта керыгматычныя інтэрактыўныя катэхэзы з францішканскай «оптыкай».

Для веруючых гэта магчымасць глыбей пазнаёміцца з францішканскай духоўнасцю, а для тых, хто ў пошуку адказаў — пачуць Добрую Навіну пра Божую любоў.

Плакат Францішканскіх катэхезаў