Каляндар падзей і дат Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: кастрычнік 2026 года
Кастрычнік 2026 года
- 2 кастрычніка, 2026
- Catholicminsk.by
Прапануем вашай увазе каляндар з асноўнымі літургічнымі ўспамінамі, святамі і ўрачыстасцямі, а таксама падзеямі, запланаванымі на кастрычнік бягучага года.
- 1 кастрычніка — успамін святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, панны і доктара Касцёла. Урачыстасць 120-годдзя касцёла Маці Божай Ружанцовай у Ракаве.
- 2 кастрычніка — успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў.
- 3 кастрычніка — X Ружанцовы кангрэс (конкатэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава — у 10.20). «Сустрэча працаўнікоў адукацыі і выхавання напярэдадні Дня настаўніка» — душпастырства працаўнікоў адукацыі і выхавання (касцёл Святога Духа ў Мінску — у 11.00). Фармацыйная сустрэча для катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску — у 11.00). Акцыя «Green Квіз: Думай. Адкрывай. Дзейнічай» (парафія святога Яна Хрысціцеля ў Мінску — у 16.00).
- 4 кастрычніка — XXVII Звычайная нядзеля. Урачыстасць тытулу касцёла (святога Францішка Асізскага): Салігорск, Копішча.
- 7 кастрычніка — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (урачыстасць тытулу касцёла: Мінск, Ракаў). Акцыя «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы» ў будынку Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў Мінску.
- 11 кастрычніка — XXVІІІ Звычайная нядзеля.
- 15 кастрычніка — успамін святой Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.
- 17 кастрычніка — успамін святога Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка. Інаўгурацыя 2026/2027 навучальнага года ў Школе сямейнага жыцця, уручэнне заліковак студэнтам І курса (касцёл Божага Цела ў Мінску — у 12.00).
- 18 кастрычніка — XXIX Звычайная нядзеля.
- 19 кастрычніка — распачацце новай фармацыйнай праграмы для духавенства, кансэкраваных асоб і свецкіх (працягнецца да 19 красавіка 2027 года).
- 20 кастрычніка — Гадавіна (37-я) біскупскага пасвячэння арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Сустрэча душпастырства медыкаў (архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі — у 18.30).
- 21 кастрычніка — Гадавіна (112-я) з дня нараджэння святой памяці кардынала Казіміра Свёнтэка.
- 23 кастрычніка — Гадавіна (5-я) інгрэсу арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ў мінскую катэдру.
- 24 кастрычніка — урачыстасць 5-годдзя ўрачыстага інгрэсу Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ў архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску і яго ўрачыстага ўваходу ў магілёўскую конкатэдру (конкатэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава — у 11.00).
- 25 кастрычніка — XXX Звычайная нядзеля.
- 28 кастрычніка — свята святых Сымона і Юды Тадэвуша, апосталаў. Імяніны арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
- 29 кастрычніка — пастырская сустрэча (архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі — у 11.00).
- 31 кастрычніка — сустрэча апостальскага руху «Маргарытка» (Хрысціянскі сацыяльны цэнтр — у 16.00).