Skip to main content

У Мінску ў кастрычніку пройдзе Малітоўная сустрэча міністрантаў

24 кастрычніка
  • 5 кастрычніка, 2026
  • Catholicminsk.by

24 кастрычніка ў будынку Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў Мінску, пры якім дзейнічае «Місія Добрага Самараніна», адбудзецца Малітоўная сустрэча міністрантаў Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі.

Дыяцэзіяльнае душпастырства міністрантаў запрашае прадстаўнікоў літургічнай службы алтара да ўдзелу у набажэнстве, прысвечанаму Ружанцовай Панне Марыі.

Праграма сустрэчы:

  • 15.30–16.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў;
  • 16.00–16.30 — святы Ружанец;
  • 16.30–16.45 — тэатральная пастаноўка;
  • 16.45–17.30 — віктарына «Фацімскія аб’яўленні»;
  • 17.30–18.30 — пачастунак.

Арганізатары просяць загадзя паведаміць адказных за душпастырства міністрантаў у парафіях аб колькасці ўдзельнікаў.

Адрас: Мінск, вул. Серафімовіча, 19 (каля станцыі метро «Пралетарская»).

Па ўсіх пытаннях просьба звяртацца да адказнага за дыяцэзіяльнае душпастырства міністрантаў ксяндза Аляксандра Шыманскагапа тэл. +375 (29) 347 17 80