Skip to main content

ФОТАФАКТ. Х Ружанцовы кангрэс прайшоў у Магілёве

3 кастрычніка
  • 5 кастрычніка, 2026
  • Фота: Таццяна Дуенкова, Рыта Ляховіч // Catholicminsk.by

3 кастрычніка ў старадаўнім конкатэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве адбыўся юбілейны Х Ружанцовы кангрэс, мэта якога — паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на Ружанцы, беручы пад увагу розныя тыпы духоўнасці ў Касцёле.

Сёлета тэмай кангрэса была абрана «Маці Божая і Ружанец у кармэлітанскай духоўнасці». Таму дакладчыкамі былі айцы з Ордэна Кармэлітаў Босых, якія служаць у Беларусі.

Больш фотаздымкаў у нашым Telegram-канале>>> і іншых сацсетках.