Час прыемных сюрпрызаў: адвэнтавы зварот рэдакцыі да чытачоў
- 10 снежня, 2025
- Фота: pixabay.com // Catholicminsk.by
Дарагія чытачы!
Зусім нядаўна распачаўся новы літургічны год і перыяд Адвэнту, а неўзабаве ўжо Божае Нараджэнне і Новы каляндарны 2026 год. Як гэта і бывае ў перадсвяточны перыяд, калі мы рыхтуем свае сэрцы да сустрэчы з Панам, у паветры нібы лунае адчуванне чагосьці новага і надзеі на лепшае…
Рэдакцыя інфармацыйнага партала Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі catholicminsk.by таксама мае радасную навіну для вас: у нас нарэшце з’явіліся старонкі ў сацыяльных сетках. Даведвацца аб галоўных падзеях з жыцця парафій архідыяцэзіі вы цяпер зможаце нашмат хутчэй, зайшоўшы ў Instagram, Facebook, vk.com або ў наш Telegram-канал.
Калі ў вашай парафіі адбылася або плануецца важная падзея, дашліце нам інфармацыю на catholicminsk@gmail.com — і мы яе апублікуем: так аб ёй зможа даведацца і атрымаць духоўную карысць нашмат больш людзей.
Акрамя гэтага, з радасцю паведамляем, што партал Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі catholic.by пасля працяглага перапынку аднавіў дзейнасць сваёй старонкі ў Instagram. Запрашаем таксама падпісацца на старонкі ў Facebook , vk.com і Telegram-канал, каб ведаць, чым жыве Касцёл, наша Маці, і каб распаўсюджваць Добрую Навіну.
Заахвочваем вас, шаноўныя вернікі і карыстальнікі партала ККББ, дзяліцца навінамі і анонсамі, якія датычаць падзей з жыцця Каталіцкага Касцёла ў агульнабеларускім маштабе, дасылаючы іх на info@catholic.by.
Святароў заахвочваем да інфармавання вернікаў аб існаванні каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі і падтрымкі іх дзейнасці, бо яны з’яўляюцца яшчэ адным спосабам фармавання нашай каталіцкай ідэнтычнасці, мостам паміж светам і Касцёлам і Арэапагам нашага часу ў абвяшчэнні Евангелля, як называў іх святы Ян Павел ІІ (Redemptoris Missio 37).
Спампаваць постар ў фармаце .pdf для размяшчэння на дошках парафіяльных аб’яў можна ТУТ>>>.
З малітвай за ўсіх, хто нас чытае і падтрымлівае,
рэдакцыя парталаў catholic.by і catholicminsk.by