Skip to main content

Author: Жанна Мецеж

«Шлях міласэрнасці» да Марыі: упершыню пасля кавіда беларусы трапілі ў Меджугор’е праз апеку святога Францішка Асізскага

Не ўсе дарогі, што вядуць да Маці, лёгкія і прамыя. Ёсць і тыя, што блытаюцца ў гарах, пераплятаюцца з лёсамі святых, зноў губляюцца і зноў аб’ядноўваюцца ў адзін вялікі шлях з малітвай на вуснах. Аднак калі цябе чакае Тая, якую завуць Каралевай Свету, то і шалёны вецер у твар, ад якога ледзь трымаешся на нагах, і пякучае сонца над галавой, ад якога здаецца, што выліў бы на сябе цэлы калодзеж вады, — усе гэтыя пакуты, якія церпіш, каб убачыць Яе, ператвараюцца ў крокі да неба. І менавіта такімі крокамі да неба стала першая за посткавідны час пілігрымка да Маці Меджугорскай, якую зладзіла...

Continue reading

«Каледж — гэта тая ж “семінарыя”, толькі ў паменшаным памеры»

Шаснаццаць гадоў — узрост, калі навучальная ўстанова ўжо можа ганарыцца сваімі выпускнікамі і будаваць планы на далейшае. Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля за гэты час вырас з «Цэнтра падрыхтоўкі катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі» у паўнавартасную тэалагічную навучальную ўстанову, якая рыхтуе спецыялістаў для розных напрамкаў касцёльнага служэння. Як жыве каледж сёння, якія веды атрымліваюць студэнты, чым каледж адрозніваецца ад іншых падобных устаноў і ці ёсць у яго шанец стаць універсітэтам — размаўляем з дырэктарам ксяндзом канонікам доктарам Янам Крэмісам.

Continue reading

«Per aspera ad astra»: у Мінскім тэалагічным каледжы стартаваў 17-ы навучальны год

Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, 5 верасня ў касцёле Святога Духа сабраліся выкладчыкі, студэнты і госці, каб разам распачаць новы навучальны год. Сёлета ўрачыстую Імшу ўзначаліў арцыбіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч. У сваёй гаміліі іерарх заклікаў не баяцца цяжкасцяў і памятаць, што кожны крок да ведаў — гэта крок да Бога.

Continue reading

У Жупранах праз 150 гадоў з моманту адкрыцця адбылося гістарычнае пасвячэнне касцёла і алтара

29 жніўня ў Жупранах адбылася падзея, якую мясцовая парафія, дзе нясуць служэнне святары салезіяне, чакала паўтара стагоддзя. Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй здзейсніў абрад пасвячэння мураванага касцёла святых апосталаў Пятра і Паўла і новага алтара. Урачыстасць сабрала сотні вернікаў, святароў і гасцей, а пасля літургіі касцёльны падворак ператварыўся ў святочны горад з ярмаркай і дзіцячымі забавамі, каб кожны мог па-сапраўднаму раздзяліць радасць гэтага гістарычнага дня.

Continue reading

Група «Мужчыны святога Юзафа» зноў прыйшла на дапамогу: у Шклове адрамантавалі дах парафіяльнай гаспадарчай пабудовы

У мінулы ўік-энд група «Мужчыны святога Юзафа» наведалі шклоўскі касцёл Святых Пятра і Паўла, каб дапамагчы ў гаспадарчых справах. Усе заданні былі выкананы поўнасцю.

Continue reading

«Касцёл – гэта жывыя людзі»: Смалявічы адсвяткавалі 30-годдзе парафіі святога Валянціна і пасвячэнне касцёла

22 жніўня ў Смалявічах (Барысаўскі дэканат) адбылася знамянальная падзея для ўсёй каталіцкай супольнасці рэгіёну —парафія святога Валянціна адзначыла сваё 30-годдзе і перажыла гістарычны момант пасвячэння касцёла. Віншаваў парафіян Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Continue reading

30 гадоў служэння спевам: ў Ракаве адзначылі юбілей парафіяльнага хору

23 жніўня ў парафіі Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў аграгарадку Ракаў (Валожынскі дэканат) адбылася ўрачыстая святая Імша, прысвечаная 30-годдзю парафіяльнага хору. Гэта быў асаблівы дзень падзякі Богу за тры дзесяцігоддзі служэння, за людзей, якія прысвячалі свой час, а таксама за ўсіх, хто на працягу гэтых гадоў быў часткай парафіяльнай супольнасці.

Continue reading

«Наша прызначэнне – неба»: у Дзераўным адзначылі Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі і 25-годдзе святарскага пасвячэння ксяндза Віталя Гальца

Свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі вёска Дзераўное адзначыла яшчэ і 25-годдзем святарскага пасвячэння мясцовага ўраджэнца ксёндза Віталя Гальца. Юбілей святара, даўняя традыцыя асвячэння кветак і ўрачыстая працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам зрабілі гэты дзень духоўнай падзеяй для ўсёй парафіі.

Continue reading

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ. Любоў — гэта дзеяслоў: тыдзень сацыяльнага служэння ў Кальяры

З 2 па 9 жніўня ў сталіцы Сардыніі, горадзе Кальяры, адбылася 14-я Міжнародная сустрэча валанцёраў Caritas. Чатыры кантыненты, 20 краін і 150 удзельнікаў на тыдзень аб’яднала агульная мэта — служыць бліжнім. Сярод іх — дзевяць валанцёраў з Беларусі, якія вярнуліся дадому не толькі з новым вопытам, але і з глыбокім усведамленнем: любоў — гэта дзеяслоў, які жыве ў руху.

Continue reading