У суботу, 17 кастрычніка, у капліцы святога Яна Хрысціцеля ў Мінску адбыліся уводзіны ў служэнне новапрызначанага Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі айца Лявонція Тумоўскага. Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі і арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.
У Магілёве пройдзе ўрачыстасць з нагоды пятай гадавіны служэння Мітрапаліта Юзафа Станеўскага
24 кастрычніка ў магілёўскай конкатэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава адбудзецца ўрачыстасць з нагоды пятай гадавіны служэння арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ў якасці Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Святая Імша распачнецца ў 11.00.
Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае сем’і і духоўных асобаў на рэкалекцыі ў Рось
З 13 па 15 лістапада рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае сужонкаў і духоўных асобаў — найперш з Гродна і Гродзенскай дыяцэзіі, а затым і з усёй Беларусі — на рэкалекцыі ў рэкалекцыйным доме «Голас Айца» пры дыяцэзіяльным санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат).
«Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы» у Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры
7 кастрычніка 2026 года дзеці Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў чарговы раз далучыліся да сусветнай ініцыятывы «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы».
Расклад набажэнстваў на могілках Мінска і Мінскага раёна (дэканат Мінск-Захад) ў актаву малітваў за памерлых (31 кастрычніка — 7 лістапада 2026 года)
Набліжаюцца дні ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў і ўрачыстасць Усіх святых. З гэтай нагоды дэкан дэканату Мінск-Захад ксёндз канонік Франц Рудзь падае расклад набажэнстваў за памерлых на могілках горада Мінска і Мінскага раёна ў лістападзе 2026 года. Запрашаем вернікаў да ўдзелу ў супольнай малітве за сваіх памерлых блізкіх.
Хрысціянская IT-канферэнцыя «ШI: ад размоў да справы» пройдзе ў Мінску
21 лістапада ў Хрысціянскім сацыяльным у цэнтры ў чацвёрты раз пройдзе канферэнцыя «IT for Christ».
Расклад набажэнстваў на могілках Мінска і Мінскага раёна (дэканат Мінск-Усход) ў актаву малітваў за памерлых (31 кастрычніка — 8 лістапада 2026 года)
Набліжаюцца дні ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў і ўрачыстасць Усіх святых. З гэтай нагоды дэкан дэканату Мінск-Усход ксёндз Аляксандр Мятліцкі SDB падае расклад набажэнстваў за памерлых на могілках горада Мінска і Мінскага раёна ў лістападзе 2026 года Запрашаем вернікаў да ўдзелу ў супольнай малітве за сваіх памерлых блізкіх.
У Мінску ў дамініканак пройдзе сустрэча для дзяўчат
У пятніцу, 6 лістапада, у Мінску адбудзецца сустрэча дзяўчат са школьніцамі 8–11 класаў, якую арганізуюць сёстры дамініканкі.