Author: Ганна Якімовіч
З 13 па 15 лістапада рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае сужонкаў і духоўных асобаў — найперш з Гродна і Гродзенскай дыяцэзіі, а затым і з усёй Беларусі — на рэкалекцыі ў рэкалекцыйным доме «Голас Айца» пры дыяцэзіяльным санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат).
«Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы» у Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры
7 кастрычніка 2026 года дзеці Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў чарговы раз далучыліся да сусветнай ініцыятывы «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы».
Хрысціянская IT-канферэнцыя «ШI: ад размоў да справы» пройдзе ў Мінску
21 лістапада ў Хрысціянскім сацыяльным у цэнтры ў чацвёрты раз пройдзе канферэнцыя «IT for Christ».
Вернасць пакліканню і плён Божай ласкі: у Бараўлянах адзначылі юбілеі двух салезіянаў
11 кастрычніка 2026 года ў парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылася ўрачыстасць з нагоды юбілеяў манаскага і святарскага жыцця двух салезіянаў: ксяндза Казіміра Шыдэлкі SDB, які адзначыў 50-годдзе манаскіх абяцанняў і 40-годдзе святарства, і ксяндза каноніка доктара Віктара Гайдукевіча SDB, які святкаваў 30-годдзе манаскіх абяцанняў і 20-годдзе святарскага служэння.
Уводзіны ў служэнне новапрызначанага Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў у Беларусі пройдуць у Мінску
17 кастрычніка 2026 года ў Мінску пройдуць Уводзіны ў служэнне новага Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі іераманаха Лявонція Тумоўскага MSU, прызначанага на гэтую пасаду 14 верасня 2026 года Папам Львом XIV.
Зварот Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага аб малітве за выздараўленне Папы Льва XIV
У нядзелю 11 кастрычніка падчас малітвы Анёл Панскі Папа Леў XIV прызнаўся, што падчас апошніх медыцынскіх даследаванняў у яго быў выяўлены «абмежаваны вузел у лёгкім». Гэтае анкалагічнае захворванне патрабуе неадкладнай аперацыі, якая была запланавана «на бліжэйшыя дні», г. зн. на першыя дні бягучага тыдня. У сувязі з гэтым Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, які прымае ўдзел у сустрэчы біскупаў у Рыме на тэму апостальскай адгартацыі Amoris laetitia, прысвечанай сям’і, кіруе зварот да духавенства, кансэкраваных асоб...
Папа Леў XIV паведаміў пра запланаваную аперацыю на лёгкім
Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве «Анёл Панскі», якая 11 кастрычніка прайшла на ватыканскай плошчы, Леў XIV паведаміў пра вузел, які быў выяўлены ў яго лёгкім у ходзе нядаўніх медыцынскіх абследаванняў. Хірургічная аперацыя па яго выдаленні прызначана на бліжэйшыя дні. Папа звярнуўся да вернікаў з просьбай аб малітоўнай падтрымцы.
На абласных Дажынках у Шклове католікі разам з біскупам Яшэўскім SDB дзякавалі Богу за ўраджай і маліліся за будучыню Магілёўшчыны
Па запрашэнні старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатолія Ісачанкі Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB прыняў удзел ва ўрачыстасцях абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі–2026», які сёлета прайшоў у Шклове.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у Ракаве: «Ружанец — наша моц і абарона»
7 кастрычніка арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў адпустовую ўрачыстасць у Ракаве, прысвечаную Маці Божай Ружанцовай.