Author: Ганна Якімовіч
14 снежня каля 7 гадзін раніцы здарыўся пажар у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне каля Гродна.
105 падарункаў для 105 усмешак: валанцёры Caritas з Мінска падарылі свята дзецям у Расне
14 снежня, у самы разгар адвэнтавага чакання, валанцёры Caritas архікатэдральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску здзейснілі сапраўдны цуд міласэрнасці. Яны пераадолелі доўгі шлях у аграгарадок Расна Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці, каб падарыць незабыўнае свята для выхаванцаў Расненскай спецыяльнай школы-інтэрната.
«Праз вашыя рукі Касцёл сведчыць пра Хрыста»: у Ляскоўцы адзначылі Дзень валанцёра Caritas
13 снежня, у дзень успаміну святой Люцыі, Дзіцячы дабрачынны сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр святога Лукі ў Ляскоўцы стаў месцам вялікай радасці і ўдзячнасці. Тут сабраліся валанцёры парафіяльных суполак Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, каб адзначыць разам Дзень валанцёра, падвесці вынікі года, падзяліцца аплаткам і ўмацавацца ў супольнай малітве.
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага
11 снежня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня ККББ, прыняў удзел у трэцяй Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да 77-годдзя з дня прыняцця Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб папярэджанні генацыду і пакаранні за яго.
У Ляскоўцы валанцёры мінскага парафіяльнага Caritas арганізавалі сустрэчу для людзей з інваліднасцю
29 і 30 лістапада ў дзіцячым дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры Святога Лукі ў Ляскоўцы, што пад Мінскам, адбылася двухдзённая сустрэча суполкі валанцёраў Caritas, якая існуе пры катэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, арганізаваная для людзей, хворых на рассеяны склероз. Падчас мерапрыемства былі створаны неабходныя камфортныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў.
Парафіяльныя місіі прайшлі ў мінскім Кармэлі
З 23 па 30 лістапада ў мінскай парафіі Божага Цела, якой апякуюцца айцы кармэліты босыя, адбыліся першыя ў гісторыі маладой сталічнай парафіі святыя місіі з мэтай аднаўлення і ўмацавання ў веры. Духоўныя практыкаванні ўзначалілі кармэліты босыя з санктуарыя Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія, Астравецкі дэканат) — айцец Аркадзь Куляха OCD і айцец Казімір Мараўскі OCD. Час святых місій — гэта момант, калі Бог праходзіць праз парафію і людскія сэрцы.
Адбыўся дзень засяроджання для законных сясцёр Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
1 снежня ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры пры Місіі Добрага Самараніна ў Мінску адбыўся дзень засяроджання для законных сясцёр Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, які адзначыўся прысутнасцю арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча.
Мастацкая фотавыстава «Рараты» Віктара Ведзеня адкрылася ў архікатэдральным касцёле ў Мінску
У нядзелю, 30 лістапада, у першы дзень Адвэнту, у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адкрылася фотавыстава «Рараты» фатографа і фотажурналіста Віктара Ведзеня.