Адбыўся дзень засяроджання для законных сясцёр Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
- 2 снежня, 2025
- Фота: удзельніцы дня засяроджання // Catholicminsk.by
1 снежня ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры пры Місіі Добрага Самараніна ў Мінску адбыўся дзень засяроджання для законных сясцёр Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, які адзначыўся прысутнасцю арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча.
Падчас духоўнага мерапрыемства дастойны іерарх прамовіў адмысловую канферэнцыю і ўзначаліў святую Імшу.
У канферэнцыі напачатку сустрэчы ён засяродзіўся на заданнях кансэкраваных асоб у Адвэнце. Арцыпастыр падкрэсліў, што Адвэнт мае патройнае вымярэнне:
- гістарычнае — як успамін прыйсця Збаўцы 2 000 гадоў таму;
- сучаснае — як падрыхтоўка да Божага Нараджэння і спаткання з Езусам пры завяршэнні зямнога жыцця;
- будучае — як падрыхтоўка да Яго другога прыйсця ў славе.
Іерарх заўважыў, што ва ўсіх трох вымярэннях Адвэнту Касцёл звяртаецца да Бога са словамі: «Пакажы нам, Пане, сваю міласэрнасць і дай нам сваё збаўленне» (рэфрэн рэспансарыйнага псальма на II Нядзелю Адвэнту, год В) і кажа, што «”прыйшла пара абудзіцца са сну”, каб прыходзячы Езус знайшоў нас бездакорнымі. Ён таксама заклікае нас чуць, бо не ведаем, у які дзень Пан прыйдзе, каб мы не былі знойдзены спячымі, але гатовымі прыняць Яго».

Разважанне пра кансэкраванае жыццё ў святле патройнага вымярэння Адвэнту і новага літургічнага года, паводле арцыпастыра, вядзе да наступных сямі павучэнняў:
Першае — гэта рэальная прысутнасць прадстаўнікоў кансэкраванага жыцця ў Касцёле і свеце. Праз прыняцце абяцанняў чыстасці, беднасці і паслухмянасці яны прысвячаюць сябе Богу, аддаюць сваё жыццё Яму і становяцца ўзорам для іншых.
Другое — гэта будаванне супольнага манаскага жыцця. Хрыстус выратаваў не только кожнага з нас індывідуальна, але таксама як і супольнасць, заснаваў Касцёл, паклікаў да еднасці з Богам і паміж сабой. Таму прамоўца выразіў упэўненнасць, што кансэкраваныя асобы пакліканы быць «экспертамі ў еднасці».
Трэцяе — гэта малітва. Манаскія асобы павінны вылучацца духам малітвы. Пакліканне да святасці можа развівацца ў цішыні адарацыі. Таму, паводле яго, «неабходна навучыцца маўчанню, якое дазваляе Богу гаварыць і чалавеку зразумець Бога».
Чацвёртае — гэта міласэрнасць. Кансэкраваныя асобы пакліканы «абудзіць свет» сваёй міласэрнасцю; быць «будзільнікамі» патрэбаў бедных і рэагаваць на іх, як прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях рэагуюць на пажар.
Пятае — быць крыніцай радасці ў сучасным свеце.
— заўважыў арцыпастыр.
Шостае — быць «эсхаталагічнымі знакамі надзеі». Кансэкраваныя асобы павінны паказваць свету шлях да неба і дапамагаць у чаканні другога прыйсця Хрыста. Для гэтага «трэба кінуць якар свайго жыццёвага карабля за гарызонт зямнога жыцця».
Сёмае — жыць паводле евангельскіх парадаў чыстасці, беднасці і паслухмянасці, каб атрымаць плён ласкі хросту. Іерарх перакананы, што калі кансэкраваныя асобы жывучы згодна з гэтымі парадамі, яны будуць лічыць Хрыста сэнсам свайго жыцця і імкнуцца ўзнавіць у сабе спосаб паводзінаў, якія Ён практыкаваў.

Напрыканцы канферэнцыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў значэнне Эўхарыстыі як крыніцы і вяршыні кансэкраванага жыцця.
У гаміліі падчас Імшы, зыходзячы з Евангелля панядзелку першага тыдня Адвэнту, ён засяродзіўся на значэнні пакоры ў жыцці веруючых людзей і асабліва кансэкраваных асобаў. Езус прыхільна адносіццца да просьбы сотніка, які быў язычнікам, і аздараўляе яго паралізаванага слугу.
«Параліч — цяжкая хвароба, аднак, акрамя фізічнага параліча ёсць і грахоўны, — навучаў арцыпастыр. — Паралізаванаму патрэбен хтосьці, хто заступіцца за яго перад Езусам. Заданнем кансэкраваных асобаў, сярод іншага, ёсць прывесці да Езуса “духоўна паралізаваных”, якія праз нашу веру і малітву могуць аднавіць сваё духоўнае і цялеснае здароўе».
[/su_quote]«На пачатку Адвэнту сотнік глядзіць на нас і пытаецца пра давер да Езуса. Ці верым мы, што Бог можа нам дапамагчы?»[/su_quote]— спытаў прысутных прамоўца, прывёўшы словы святога Піо з П’етрэльчыны, які казаў: «Недастаткова верыць у Бога, неабходна давяраць Яму з дзіцячай пакорай». Іерарх звярнуў увагу, што сотнік давяраў Езусу. Ён не казаў: «Калі Езус прыйдзе, адбудзецца цуд, а калі не, то мой слуга не ачуняе». Ён проста верыў, і рабіў гэта з пакорай.

Напрыканцы гаміліі арцыбіскуп Кандрусевіч са сказанага ім зрабіў наступную выснову: «Малітва не дзейнічае як аўтамат, калі пасля ўкідання манеты дае нам тое, што мы хочам. Патрэбна вера, якая не вынікае з цуду, але цуд вынікае з яе».














