Skip to main content

У Хрысціянскім сацыяльным цэнтры адзначылі ўспамін святой Уршулі Ледухоўскай

29 мая

29 мая Місія Добрага Самараніна ў Мінску адзначала важны дзень. Як і штогод, у наведвальнікаў Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра было шмат нагодаў для святкавання. Перш за ўсё — гэта ўспамін святой Уршулі Ледухоўскай, нябеснай апякункі Місіі.

Свята распачалося святой Імшой, падчас якой удзельнікі асаблівым чынам маліліся за выпускнікоў Місіі, а таксама за дзяцей, якія перажывалі ў гэты дзень гадавіну сваёй Першай святой Камуніі.

У наступнай частцы святкавання адбыўся невялікі канцэрт.

Свята было спалучанае з заканчэннем катэхетычнага года. Выпускнікі Місіі атрымалі дыпломы. Атмасфера радасці і ўдзячнасці перапаўняла ўсіх прысутных.