Skip to main content

У Ляскоўцы валанцёры мінскага парафіяльнага Caritas арганізавалі сустрэчу для людзей з інваліднасцю

29-30 лістапада
  • 4 снежня, 2025
  • Тэкст: Марыя Струк / Фота: Ірына Фаміна // Catholicminsk.by

29 і 30 лістапада ў дзіцячым дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры Святога Лукі ў Ляскоўцы, што пад Мінскам, адбылася двухдзённая сустрэча суполкі валанцёраў Caritas, якая існуе пры катэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, арганізаваная для людзей, хворых на рассеяны склероз. Падчас мерапрыемства былі створаны неабходныя камфортныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў.

Сустрэча праходзіла напярэдадні Міжнароднага дня інваліда, які адзначаецца ва ўсім свеце штогод 3 снежня як напамін, што кожны чалавек мае роўныя правы і магчымасці і што нам неабходна імкнуцца да стварэння інклюзіўнага і справядлівага грамадства. Нельга не захапляцца надзвычайнай моцай духа людзей з інваліднасцю, іх мэтанакіраванасцю, цярпеннем і аптымізмам, якія пераадольваюць любыя перашкоды.

Першы дзень сустрэчы прайшоў у цёплай і ўтульнай атмасферы: удзельнікі дзяліліся гісторыямі, вопытам і знаходзілі новых сяброў, а адным з галоўных момантаў вечара сталі сумесныя танцы і спевы.

На другі дзень валанцёры разам з запрошанымі музыкамі арганізавалі святочны канцэрт, які завяршыўся сумеснай гарбатай з пачастункамі.