«Праз вашыя рукі Касцёл сведчыць пра Хрыста»: у Ляскоўцы адзначылі Дзень валанцёра Caritas
- 16 снежня, 2025
- Тэкст: Ірына Фаміна / Фота: Дзмітрый Мельнікаў // Catholicminsk.by
13 снежня, у дзень успаміну святой Люцыі, Дзіцячы дабрачынны сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр святога Лукі ў Ляскоўцы стаў месцам вялікай радасці і ўдзячнасці. Тут сабраліся валанцёры парафіяльных суполак Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, каб адзначыць разам Дзень валанцёра, падвесці вынікі года, падзяліцца аплаткам і ўмацавацца ў супольнай малітве.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел амаль 60 валанцёраў з дзесяці парафій архідыяцэзіі: Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (Мінск, катэдра), святога Францішка Асізскага ў Копішчы (Новая Баравая), Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Будслаў), трох парафій святога Казіміра (Лагойск, Маладзечна, Стоўбцы), Божага Цела (Нясвіж), Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Бабруйск), Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі (Фаніпаль) і святых апосталаў Пятра і Паўла (Капыль). Падтрымаць сваіх валанцёраў прыехалі і святары з пяці парафій.

У сваёй гаміліі іерарх засяродзіўся на галоўнай місіі Касцёла — збаўленні чалавека, якое немагчымае без дзейснага сведчання веры. Біскуп Юрый нагадаў, што калі ў першыя стагоддзі хрысціянства наймацнейшым сведчаннем было мучаніцтва, то сёння Касцёл сведчыць пра Хрыста праз канкрэтныя ўчынкі міласэрнасці і любові да бліжняга.
— падкрэсліў пастыр.
Пасля супольнай малітвы сустрэча працягнулася ў канферэнц-зале. Кіраўнік праектнай дзейнасці Caritas Таццяна Жук распавяла пра асноўныя напрамкі сацыяльнай працы арганізацыі, а каардынатар валанцёраў Ірына Фаміна прадставіла агульную карціну дзейнасці парафіяльных суполак.

Самай кранальнай і натхняльнай часткай стала «Сэрца служэння» — час, калі валанцёры з кожнай парафіі дзяліліся сваімі сведчаннямі. Гэта былі не сухія справаздачы, а жывыя гісторыі пра радасць, цяжкасці і глыбокі сэнс, які яны знаходзяць у дапамозе іншым. Многія падкрэслівалі, што ўдзячнасць чалавека за падтрымку напаўняе іх уласныя сэрцы супакоем і радасцю. Адна з валанцёрак вельмі трапна сфармулявала сутнасць гэтага ўзаемнага дару: «Я патрэбна чалавеку, які патрабуе дапамогі. І гэтак жа гэты чалавек патрэбен мне, каб я магла яму дапамагчы».
Падводзячы вынікі сустрэчы, біскуп Юрый Касабуцкі яшчэ раз звярнуўся да валанцёраў, падкрэсліўшы, што часам самае галоўнае — гэта не матэрыяльная дапамога, а ахвяраваны чалавеку час, шчырая ўсмешка і падтрымка.
— адзначыў іерарх.
Кожны валанцёр і парафіяльная група атрымалі падзяку і сімвалічны падарунак з рук біскупа за ўклад у сацыяльную дапамогу і распаўсюджванне спраў дабрачыннасці. Валанцёры абмяняліся падарункамі, зробленымі сваімі рукамі, каб пакінуць адзін аднаму цёплы напамін пра сустрэчу.

Завяршылася ўрачыстасць традыцыйным дзяленнем аплаткай, падчас якога ўсе выказвалі адзін аднаму словы ўдзячнасці і шчырыя віншаванні з надыходзячым святам Божага Нараджэння.
Каардынатар валанцёраў Ірына Фаміна падкрэслівае, што галоўны плён такіх сустрэч — гэта не проста падвядзенне вынікаў, а нараджэнне сапраўднай супольнасці: «Гэтыя сустрэчы маюць велізарнае значэнне. Яны не проста збліжаюць валанцёраў з розных парафій, яны натхняюць і матывуюць на новыя справы.
— падкрэсліла Ірына.
Дабрачынная каталіцкая місія Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае ўсіх ахвотных, хто мае жаданне рабіць дабро і дапамагаць людзям, стаць валанцёрскім лідарам Сaritas у сваёй парафіі.
Для гэтага напачатку неабходна запоўніць анкету па спасылцы ТУТ>>>.




















