Skip to main content

Author: Ганна Якімовіч

Падчас Будслаўскага фэсту адбылося аднаўленне сужэнскіх абяцанняў

4 ліпеня, перад пачаткам асноўнага набажэнствам у Будслаўскім санктуарыі, сямейныя пары, якія святкуюць 35-годовы юбілей, аднавіліся свае сужэнскія абяцанні.

Continue reading

Пілігрымка, якая стала гісторыяй: святая Імша ўпершыню перакладалася на беларускую жэставую мову

4 ліпеня ў Будславе адбылося тое, што многія ўдзельнікі назвалі «момантам надзеі і ўвагі». Група глухіх вернікаў і вернікаў са слабым слыхам з Мінска здзейсніла пілігрымку да абраза Маці Божай Будслаўскай.

Continue reading

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB да моладзі падчас Імшы з удзелам пілігрымаў у Будславе: «Ніколі не бойцеся гэтага велічнага выкліку — пайсці за Хрыстом»

3 ліпеня, у першы дзень святкавання Будслаўскага фэсту, пляц перад касцёлам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе запоўніўся пілігрымамі, якія прыбылі ў беларускі Нацыянальны марыйны санктуарый пешшу, на роварах, монаколах, а таксама цягніком і аўтобусам. Усе яны чакалі распачацця святой Імшы, падчас якой праз заступніцтва Будслаўскай Багародзіцы даверылі Богу свае інтэнцыі.

Continue reading

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у Будславе: «Вера ў Божую праўду — наш шлях у светлую будучыню»

2 ліпеня, ва ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай, у Нацыянальным марыйным санктуарыі ў Будславе прайшла парафіяльная ўрачыстасць, цэнтральным момантам якой стала святая Імша з удзелам Мінскага катэдральнага капітула.

Continue reading

У мінскай Серабранцы з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча адзначылі парафіяльную ўрачыстасць і ўзнеслі малітву за ксяндза-юбіляра

24 чэрвеня арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў адпустовую святую Імшу ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (мікрараён Серабранка, дэканат Мінск-Усход), служэнне ў якой нясуць айцы салезіяне. Падчас Эўхарыстыі вернікі таксама маліліся ў інтэнцыі ксяндза каноніка Юзафа Занеўскага, які ў гэтым годзе адзначае 85-ю гадавіну свайго нараджэння.

Continue reading

Арцыбіскуп Кандрусевіч у сваёй роднай парафіі адзначыў 45-годдзе свайго прэзбітэрскага пасвячэння

13 чэрвеня ў Адэльску (Гродзенская дыяцэзія, дэканат Гродна-Захад) адбыўся традыцыйны фэст у гонар святога Антонія Падуанскага, заступніка парафіі. Ён быў узбагачаны святкаваннем 45-годдзем прэзбітэрскага пасвячэння арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча, а таксама 25-годдзем прэзбітэрскага пасвячэння пробашча парафіі ксяндза каноніка Віктара Мыслюка.

Continue reading

Адкрыць багацце Эўхарыстыі: кнігі пра святую Імшу

Падчас агульнай аўдыенцыі Папа Леў IX нагадаў, што Другі Ватыканскі Сабор дапамог Касцёлу зноў адкрыць багацце літургіі, якое ўжо прысутнічала ў свядомасці першых хрысціян і вучэнні Айцоў Касцёла. 

Continue reading

Маленькія шчырыя сэрцы і вялікія каштоўнасці: святкаванне Дня дзіцяці ў Гудагаі з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам

1 чэрвеня, калі Каталіцкі Касцёл успамінае святога Юстына, мучаніка, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у дыяцэзіяльным санктуарыі ў Гудагаі з удзелам арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча адзначаўся Дзень дзіцяці Астравецкага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі.

больш за 5