Skip to main content

Author: Ганна Якімовіч

У Бараўлянскай парафіі адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях

У пятніцу, 27 сакавіка, на перадапошнім тыдні Вялікага посту ў Бараўлянскай парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях пад назвай «Сучаснасць — новыя грахі». Пастаноўку падрыхтавала сястра Марцэліна Мігач ISSM.

Continue reading

З удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча і восліка Юлія ў Заслаўі адзначылі Пальмовую нядзелю

У Пальмовую нядзелю арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Заслаўе, дзе ўзначаліў працэсію і святую Імшу ва ўспамін уваходу Езуса ў Ерузалем. Чарговы раз у працэсіі ішоў незвычайны ўдзельнік — вослік Юлій.

Continue reading

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB у Пальмовую нядзелю ў Магілёве: «Хрыстус прыходзіць не браць, а даваць і благаслаўляць»

29 сакавіка магілёўская катэдра напоўнілася асаблівай радасцю і хваляваннем. Вернікі з вербамі ў руках сабраліся, каб разам перажыць таямніцу Пальмовай нядзелі — дзень, калі Хрыстус уваходзіць у Ерузалем як Валадар, але Валадар незвычайны, поўны пакоры і любові.

Continue reading

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе віншаванні з юбілеем галоўнаму рэдактару часопісаў «Ave Maria» і «Наша вера» Крыстыне Лялько

30 сакавіка свой 70-гадовы юбілей адзначае спадарыня Крыстына Лялько — пісьменніца, паэтка, перакладчыца, заснавальніца і галоўны рэдактар флагманаў беларускай каталіцкай перыёдыкі часопісаў «Ave Maria» і «Наша вера», дама папскага медаля «Benemerenti» («Асабліва заслужаным»). З гэтай нагоды арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе паважанай юбілярцы віншаванні і сардэчныя пажаданні.

Continue reading

Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на V нядзелю Вялікага посту напярэдадні ўрачыстасці Звеставання Пана

25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у чарговы раз будзе адзначацца Сусветны дзень святасці жыцця. З гэтай нагоды Каталіцкія Біскупы Беларусі кіруюць адмысловы Пастарскі ліст да духавенства, кансэкраваных асоб, вернікаў і ўсіх людзей добрай волі.

Continue reading

Крыжовы шлях з удзелам біскупа Андрэя Зноскі прайшоў у Копішчы

13 сакавіка ў парафіі святога Францішка ў вёсцы Копішча Мінскага раёна адбыўся адмысловы Крыжовы шлях ў выкананні хора Transitus і братоў капуцынаў, а таксама з удзелам дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Андрэя Зноскі.

Continue reading

16 сакавіка — гадавіна асвячэння мінскай архікатэдры

16 сакавіка 1710 года ў Мінску прайшло асвячэнне сённяшняга архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, якое здзейсніў бiскуп Вiленскi Канстанты Казiмiр Бжастоўскi.

Continue reading