Skip to main content

Author: Ганна Якімовіч

Арцыбіскуп Кандрусевіч памаліўся ў Жалудку за свайго духоўнага настаўніка, ксяндза прэлата Пятра Барташэвіча, у 35-ю гадавіну яго смерці

13 студзеня арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Жалудку (Шчучынскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія) узначаліў святую Імшу, якую ён ахвяраваў у інтэнцыі святой памяці ксяндза прэлата Пятра Барташэвіча ў 35-ю гадавіну яго адыходу да дому нябеснага Айца.

Continue reading

Ксяндзы хрыстусоўцы запрашаюць да ўдзелу ў IV Мінскім біблійным марафоне

25 студзеня, у Нядзелю Божага слова, ксяндзы хрыстусоўцы, якія нясуць служэнне ў сталічнай парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ, запрашаюць усіх ахвотных да ўдзелу ў IV Мінскім біблійным марафоне.

Continue reading

Даклад біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB «Каталіцкі Касцёл у Беларусі ў кантэксце 35-годдзя аднаўлення яго структур»

Падчас каляднай канферэнцыі, якая прайшла 8 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, з дакладам, прысвечаным 35-годдзю аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, да прысутных звярнуўся Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, адказны за Магілёўскі рэгіён.

Continue reading

Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў парафіі ў Слуцку і Старых Дарогах

4 студзеня, у Другую Нядзелю пасля Божага Нараджэння, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі завітаў у парафіі святога Антонія ў Слуцку і Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Старых Дарогах (Нясвіжскі дэканат).

Continue reading

Дабрачынную акцыю для пажылых людзей «Ад усёй душы» правяла моладзь з парафіі святога Антонія ў Мар’інай Горцы

28 снежня ў межах агульнадзяржаўнай навагодняй дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы» моладзь з парафіі святога Антонія ў Мар’інай Горцы завітала ў ДУ «Пухавіцкі сацыяльны пансіянат “Сямейны ачаг”», каб павіншаваць яго жыхароў з Божым Нараджэннем і Новым годам.

Continue reading

Каментарый арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да Паслання Папы Льва XIV на 59-ы Сусветны дзень міру

Каментарый арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да Паслання Папы Льва XIV на 59-ы Сусветны дзень міру, які адзначаецца 1 студзеня 2026 года. МІР З ВАМІ ЎСІМІ. ДА НЯЎЗБРОЕНАГА І РАЗЗБРОЕНАГА МІРУ Дарагія браты і сёстры, 1. Сардэчна вітаю вас у Новым 2026 годзе і віншую з пачаткам новай жыццёвай пілігрымкі, якую Бог дазваляе нам распачаць з мэтай нашага духоўнага дасканалення і выканання місіі, якую Ён кожнаму з нас даручыў у Касцёле і грамадстве. Гэты новы этап нашага жыцця мы распачынаем з Марыяй, якую ў першы дзень Новага года праслаўляем як Багародзіцу. Мы...

Continue reading

У Мінску з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага прайшла аплаткавая сустрэча ўдзельнікаў руху «Легіён Марыі»

27 снежня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшага Панны Марыі ў Мінску прайшла аплаткавая сустрэча ўдзельнікаў руху «Легіён Марыі».

Continue reading

Відэавіншаванне галоўнага рэдактара партала Catholicminsk.by з нагоды свята Нараджэння Пана

Дырэктар парталу Catholicminsk.by ксёндз Павел Эйсмант і супрацоўнікі кіруюць cвяточнае віншаванне з нагоды свята Нараджэння Пана.

Continue reading