Капліца з ільду, збудаваная студэнтамі, сабрала 2 000 чалавек на святую Імшу пад адкрытым небам
- 6 лютага, 2026
- Тэкст: Brian Roewe // Пераклад і адаптацыя: Catholiminsk.by
- NCRONLINE.ORG
Каля 2 000 студэнтаў Універсітэта Нотр-Дам у штаце Індыяна (ЗША), сабраліся ўвечары 2 лютага на святую Імшу пры свечках у капліцы Святога Олафа. Яны ее збудавалі са снегу, лёду і … веры.
Капліца мае памеры 1,5 метра ў шырыню і 4,5 метра ў даўжыню, са столлю вышынёй 1,8 метра, апсідай, вітражамі і шпілем вышынёй 6 метраў. Збудаванне нарадзілася з зімовых летуценняў двух старшакурснікаў.
— сказаў адзін з «архітэктараў».
Будаўніцтва пачалося днём 27 студзеня. На працягу месяца ў горадзе выпала больш за 96 сантыметраў снегу. Такі снежны студзень быў усяго восем разоў за ўсю гісторыю горада.
Ініцыятары будаўніцтва параўналі свой працэс з узвядзеннем каменных муроў для найстарэйшых і самых вядомых касцёлаў свету. Яны выраблялі ледзяную цэглу, выкарыстоўваючы невялікія кантэйнеры для прадуктаў. Для стварэння арак спатрэбіліся лесвіцы ад двух’ярусных ложкаў паабапал старога аўтамабільнага капота, знойдзенага ў падвале інтэрната.

«Мы выкарыстоўвалі ў працы ўсё, што траплялася пад руку», — расказваюць хлопцы.
Яны стварылі сваю капліцу, ўзяўшы за ўзор базыліку пры Універсітэце Нотр-Дам і нават парыжскую Сэнт-Шапель. У той час як на будаўніцтва знакамітай базылікі з залатым купалам спатрэбілася больш за 20 гадоў, на стварэнне яе ледзяной копіі спатрэбілася каля шасці дзён.
Пакуль двое старшакурснікаў працавалі на заснежаным двары, іншыя студэнты часта спыняліся і з цікаўнасцю назіралі за іх працай. Некаторыя нават далучаліся: адны дапамагалі з мурам, а іншыя збіралі ледзяшы, з якіх затым стваралі крыжы і распяцце.
Сорас і Буанерба, так завуць ініцыятараў і рэалізатараў задумы, падлічылі, што будаўніцтва ледзяной капліцы заняло ў іх прыкладна 60-70 гадзін.
Час, праведзены на холадзе, часта ў адзіноце, даў дастаткова часу для разважанняў. Адна з тэм, над якімі задумваліся стваральнікі капліцы: як назваць іх ледзяны твор?
У выніку доўгіх разважанняў капліцы было вырашана даць імя святога Олафа, які ў ХІ быў нарвежскім каралём і мучанікам за хрысціянскую веру.



Святая Імша ў капліцы прайшла 2 лютага на свята Ахвяравання Пана. У панядзелак увечары колькасць удзельнікаў набажэнства хутка вырасла да некалькіх тысяч чалавек. Такая колькасці людзей, якая акружыла капліцу, прывяла яе будаўнікоў у шок. «Гэта было неверагодна важна — мець магчымасць падзяліцца прыгажосцю, якую мы стварылі, з іншымі», — сказаў Сорас.

Айцец Пітэр Маккормік, якога запрасілі цэлебраваць святую Імшу, назваў гэту падзею «ўнікальнай». Больш за ўсё яго ўразіла радасць, «рэальнае адчуванне таго, што жыццё ў веры можа прабіцца скрозь цемру, засмучэнне і нават холад».
— падкрэсліў святар.
«Па дарозе на заняткі вы скардзіцеся на холад, і, баючыся змерзнуць, спяшаецеся і глязіце ўніз, пад ногі. Але вы можаце на секунду спыніцца, паглядзець уверх, на навакольны свет, на ўсю прыгажосць Божага стварэння, і ўнесці свой уклад у яго развіццё», — сказаў адзін са стваральнікаў капліцы.
