Author: Ганна Якімовіч
30 мая супольнасць «Мужчыны святога Юзафа» на чале з ксяндзом Генрыхам Кучынскім, пробашчам парафій у Мар’інай Горцы і Рудзенску (Барысаўскі дэканат) правяла евангелізацыйную акцыю па ўстаноўцы прыдарожных крыжоў.
Таямніца Найсвяцейшай Тройцы і прысутнасць Марыі ў нашым жыцці: арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў парафіяльную ўрачыстасць у Гудагаі
31 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў адпустовую святую Імшу ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія, Астравецкі дэканат), дзе служэнне нясуць айцы кармэліты босыя.
Першы адпуст ксяндза Паўла Сідарэнкі прайшоў у Фашчаўцы ў прысутнасці біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
30 мая ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фашчаўцы адбылася парафіяльная адпустовая ўрачыстасць. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB у прысутнасці святароў, вернікаў і гасцей. Для пробашча парафіі ксяндза Паўла Сідарэнкі гэта быў першы адпуст у якасці пастыра гэтай супольнасці.
У Мядзелі распачаўся III Капітулярны Кангрэс кармелітаў босых у Беларусі
26 мая ў Мядзелі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Мядзельскі дэканат) распачаў працу III Капітулярны кангрэс Рэгіянальнага вікарыяту Ордэна Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль (кармэлітаў босых) у Беларусі. Гэтая сустрэча склікаецца рэгулярна раз у тры гады і збірае разам братоў кармэлітаў босых з усіх супольнасцей краіны.
ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ. «Прымі знак дару Духа Святога»: вернікі парафіі ў Ракаве атрымалі сакрамэнт канфірмацыі з рук біскупа Юрыя Касабуцкага
23 мая, напярэдадні ўрачыстасці Спаслання Духа Святога, з рук біскупа Юрыя Касабуцкага 10 вернікаў парафіі Маці Божай Ружанцовай у мястэчку Ракаў (Валожынскі дэканат), атрымалі дар сакрамэнту канфірмацыі.
У Магілёве пройдзе майстар-клас па іканапісе
З 11 па 14 чэрвеня пры парафіі святога Казіміра і святой Ядвігі ў Магілёве пройдзе чатырохдзённы майстар-клас па мастацтве іканапісу.
Першая Камунія ў гродзенскай парафіі: духоўная ўрачыстасць з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
23 мая арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу Першай Камуніі ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, у гродзенскім мікрараёне Фолюш (гістарычная назва гэтай часткі горада Гродна — Аўгустовак).
Калі дзіцячая шчырасць змяняе свет: вынікі акцыі «Скарбонка дабрыні»
Месяц таму завяршылася дыяцэзіяльная акцыя «Скарбонка дабрыні», арганізаваная Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Галоўнай мэтай ініцыятывы была спроба закласці пачатак выхавання ў дзяцей і падлеткаў культуры дабрачыннасці, даць ім практычную магчымасць рэалізаваць сваю велікапосную пастанову праз канкрэтную дапамогу бліжнім.
Пастырскае слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на ўрачыстасць Спаслання Духа Святога
На 24 мая, калі адзначаецца ўрачыстасць Спаслання Духа Святога (Пяцідзясятніца), Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня ККББ, кіруе вернікам сваё пастырскае слова.