«Кубак Нясвіжа»: букет памяці «Навагрудскія мучаніцы» атрымаў дыпломы ўдзельнікаў 3-й ступені
- 5 жніўня, 2026
- Тэкст: Instagram-старонка удзельніц // Фота: з архіва ўдзельніц // Catholicminsk.by
Конкурс па фларыстыцы «Кубак Нясвіжа» прайшоў 1 жніўня ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж». Мерапрыемства аб’яднала прафесійных фларыстаў і аматараў мастацтва з розных куткоў краіны на тэрыторыі вядомага палацавага ансамбля.
Да гэтага часу конкурс быў праведзены двойчы — у 2022 і 2023 гадах — і ўжо паспеў зарэкамендаваць сябе як галоўная прафесійная падзея ў сферы фларыстыкі ў нашай краіне. У ім бяруць удзел лепшыя фларысты, якія дэманструюць высокі ўзровень майстэрства, крэатыўнасць і ўменне працаваць з прыродным матэрыялам. У гэтым годзе ў конкурсе прыняла ўдзел каманда храмавых фларыстаў «Lilium» — Аксана Кашчонак, Тэрэса Касцюкевіч, Кацярына Атрошчанка і Інэса Загалавец. На суд прафесійнага журы быў прадстаўлены букет «Навагрудскія мучаніцы».
Букет «Навагрудскія мучаніцы» прысвечаны ўшанаванню памяці благаслаўлённай Марыі Стэлы і 10 сясцёр назарэтанак, якія ахвяравалі сябе за вызваленне 120 мясцовых жыхароў, асуджаных на смерць. 1 жніўня 1943 года сёстры былі забітыя нямецкімі акупантамі ў Батароўскім лесе пад Навагрудкам, а ўсе ўратаваныя людзі перажылі ІІ Сусветную вайну і прадоўжылі сваё жыццё.
— казаў некалі пра сясцёр мучаніц арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.
Фларысты атрымалі дыпломы ўдзельнікаў 3 ступені.



