Skip to main content

Адышла ў вечнасць маці біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі (+інфармацыя пра пахаванне)

6-7 лістапада
  • 5 лістапада, 2026
  • Catholicminsk.by

Курыя Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 5 лістапада на 91-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Ядвіга Дзям’янка, маці біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі, які ў 2006-2007 годзе быў Апостальскім адміністратарам sede vacante i ad nutum Sanctae Sedis Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а ў 2007-2012 гадах — дапаможным біскупам і Генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

У пятніцу 6 лістапада ў 18.00 у касцёле Перамянення Пана ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) з удзелам біскупа Антонія Дзям’янкі адбудзецца святая Імша і жалобныя малітвы пры труне спачылай Ядвігі.

У суботу 7 лістапада ў 13.00 у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў аг. Дзераўное (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Стаўбцоўскі дэканат) адбудзецца пахавальная святая Імша.

Яднаемся з іерархам і яго роднымі ў малітве.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане…