Skip to main content

Англамоўныя вернікі ў Мінску падзякавалі за служэнне мансеньёру Кшыштафу Сэроку на заканчэнне яго служэння ў Беларусі

25 ліпеня
  • 27 ліпеня, 2026
  • Тэкст і фота: Кс. Кірыл Бардонаў // Catholicminsk.by

У суботу, 25 ліпеня, у мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы цэлебравалася святая Імша на англійскай мове, падчас якой мясцовая супольнасць развіталася з мансеньёрам Кшыштафам Сэрокам.

Ксёндз Кшыштаф Сэрока, які на працягу трох гадоў займаў пасаду сакратара Апостальскай нунцыятуры і Часовага паверанага ў Рэспубліцы Беларусь, завяршае сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне. Яго чакае новае прызначэнне ў Дзяржаўным сакратарыяце Апостальскай Сталіцы.

Сімвалічна, што развітальная літургія прайшла менавіта ў дзень успаміну святога заступніка мансеньёра — святога Крыштафа.

Супольная малітва на англійскай мове аб’яднала шматлікіх вернікаў, сярод якіх былі як мясцовыя парафіяне, так і госці з іншых месцаў. Усе прысутныя выказалі глыбокую ўдзячнасць святару за яго адданае і плённае служэнне ў Беларусі.

Напрыканцы Эўхарыстыі гучалі цёплыя словы падзякі і пажаданні Божага благаслаўлення на далейшым шляху дыпламатычнага і душпастырскага служэння.