Skip to main content

Падчас Будслаўскага фэсту адбылося аднаўленне сужэнскіх абяцанняў

  • 8 ліпеня, 2026
  • Тэкст і фота: Віктар Ведзень // Catholicminsk.by

4 ліпеня, перад пачаткам асноўнага набажэнствам у Будслаўскім санктуарыі, сямейныя пары, якія святкуюць 35-годовы юбілей, аднавіліся свае сужэнскія абяцанні.

Некалькі дзясяткаў шлюбных пар сабраліся разам перад копіяй абраза Будслаўскай Багародзіцы, каб аднавіць абяцанні вернасці, падзякаваць Маці Божай за апеку над сем’ямі і памаліцца аб захаванні гармоніі і ўзаемаразумення.

Сярод прысутных былі як пары-юбіляры, так і маладыя пары, якія толькі пачынаюць свой сумесны шлях, але жадаюць адчуць прысутнасць Бога ў сваім сямейным жыцці.

Узначаліў цырымонію Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Пасля адмысловай малітвы іерарх пажадаў сужэнцам і далей імкнуцца разам ісці да святасці, мужна праходзіць праз цяжкасці, якія ўзнікаюць на іх шляху, i сумесна перамагаць усе спакусы гэтага свету.

На заканчэнне біскуп прапанаваў узяўшыся за рукі, і, гледзячы адзін аднаму ў вочы, вымавіць словы вернасці і выказаць адзін аднаму падзяку, пасля чаго прапанаваў сужэнцам, якія аднавілі свае абяцанні, замацаваць абрад пацалункам.