Skip to main content

Author: Павел Эйсмант

У Магілёве пройдзе ўрачыстасць з нагоды пятай гадавіны служэння Мітрапаліта Юзафа Станеўскага

24 кастрычніка ў магілёўскай конкатэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава адбудзецца ўрачыстасць з нагоды пятай гадавіны служэння арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ў якасці Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Святая Імша распачнецца ў 11.00.

Continue reading

Расклад набажэнстваў на могілках Мінска і Мінскага раёна (дэканат Мінск-Захад) ў актаву малітваў за памерлых (31 кастрычніка — 7 лістапада 2026 года)

Набліжаюцца дні ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў і ўрачыстасць Усіх святых. З гэтай нагоды дэкан дэканату Мінск-Захад ксёндз канонік Франц Рудзь падае расклад набажэнстваў за памерлых на могілках горада Мінска і Мінскага раёна ў лістападзе 2026 года. Запрашаем вернікаў да ўдзелу ў супольнай малітве за сваіх памерлых блізкіх.

Continue reading

У Міждыяцэзіяльнай семінарыі ўвосень пройдуць рэкалекцыі на тэму распазнання паклікання

З 6 па 8 лістапада ў будынку Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі на тэму распазнання паклікання.

Continue reading

У Новалукомлі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў капліцу святога Францішка Асізскага і абраз святога Карло Акуціса, створаны пры выкарыстанні штучнага інтэлекту

У нядзелю 11 кастрычніка парафія святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі (Віцебкая дыяцэзія, Лепельскі дэканат) вітала ў сябе дастойнага госця — арцыбіскупа эмэрыта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча, які па стане здароўя раней не змог прыбыць на парафіяльнае свята ў гонар святой Марыі Магдалены, каб раздзяліць з парафіянамі радасць святкавання.

Continue reading

У Мінску пройдзе лістападаўская сустрэча міністрантаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

3 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца сустрэча міністрантаў Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі.

Continue reading

Разумець сучаснасць, каб адказна служыць: новы этап фармацыйнай праграмы для тых, хто здзяйсняе служэнне ў Касцёле

19 кастрычніка распачынаецца новы этап фармацыйнай праграмы для святароў, кансэкраваных асобаў і свецкіх, прысвечанай актуальным пытанням біяэтыкі, кананічнага і свецкага права, міжасобаснай камунікацыі, штучнага інтэлекту і лічбавай бяспекі.

Continue reading

Юбілейны Х Ружанцовы кангрэс у Магілёве пазнаёміў з постацямі кармэліцкіх шанавальнікаў Маці Божай Ружанцовай

3 кастрычніка ў Магілёве адбыўся юбілейны Х Ружанцовы кангрэс, мэтай якога з’яўляецца пашырэнне Ружанцовай малітвы сярод вернікаў, а таксама паглыбленне іх хрысціянскай фармацыі ў цэлым.

Continue reading

Новапрызначаны сакратар нунцыятуры цэлебраваў Імшу на англійскай мове ў Мінску

3 кастрычніка ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, дэканат Мінск-Захад) святую Імшу на англійскай мове цэлебраваў ксёндз Чарльз Луанга Ссуна. Асноўную частку ўдзельнікаў літургіі складалі замежныя студэнты, для якіх англійская мова з’яўляецца важным сродкам камунікацыі. Ксёндз Чарльз Луанга Ссуна звярнуўся да прысутных з гаміліяй, напоўненай словамі надзеі, веры і хрысціянскай любові.

Continue reading