Skip to main content

Author: Павел Эйсмант

Распараджэнне арцыбіскупа Юзафа Станеўскага аб правядзенні Навэнны да Маці Божай Фацімскай з нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да 110-годдзя марыйных аб’яўленняў у Фаціме

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня ККББ, кіруе духавенству і вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Распараджэнне адносна правядзення Навэнны да Маці Божай Фацімскай з нагоды 110-годдзя аб’яўленняў у Фаціме, з заахвочваннем для ўсіх, хто належыць да Мінска-Магілёўскай мітраполіі, далучыцца да супольнай малітвы.

Continue reading

«Хто ж як Бог!» Адпустовая ўрачыстасць прайшла ў Гатаве

У нядзедю 27 верасня, напярэдадні свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, парафія святога Арханёла Міхала ў Гатаве каля Мінска (дэканат Мінск-Усход) адзначыла свае імяніны. Святы Міхал з’яўляецца таксама апекуном Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Кангрэгацыі Святога Арханёла Міхала, да якой належыць пробашч парафіі ксёндз Аляксандр Ашмянчук CSMA.

Continue reading

«IV запаведзь. 18+»: пра бацькоў, межы і прабачэнне – тэма чарговага сезону «Зярняткі» ў мінскай архікатэдры

22 верасня ў архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску стартаваў чацвёрты сезон сустрэч у межах праекта «Зярняткі» — месца сумеснага ўзрастання і падтрымкі, дзе парафіяне разам паглыбляюць веды і досвед у справе адносін у хрысціянскіх сем’ях.

Continue reading

«Дух Святы зыходзіць на канфірмантаў і адорвае іх сям’ю дарамі»: арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію ў Трабах

У парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Трабах (Іўеўскі дэканат) адбылася ўрачыстасць сакрамэнту канфірмацыі з удзелам арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча. Падчас гаміліі іерарх засяродзіўся на выкліках сучаснага секулярнага свету, крызісе сям’і і параўнаў жыццё верніка з эстафетай, у якой вера перадаецца ад пакалення да пакалення.

Continue reading

У Мсцібаве з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча сустрэлі копію абраза Маці Божай Міласэрнасці

17 верасня парафію святога Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат) наведала копія абраза Маці Божай Вастрабрамскай у рамках перэгрынацыі з нагоды 35-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі. У гэтай ўрачыстай падзеі прыняў удзел арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Continue reading

Арцыбіскуп Кандрусевіч святкаваў у Гродне ўрачыстасць Узвышэння Святога Крыжа

13 і 14 верасня арцыбіскуп эмэрыт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч па запрашэнні пробашча гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа (дэканат Гродна-Захад) ксяндза каноніка Яна Пузыны прыбыў у парафіяльную супольнасць, каб разам з ёй святкаваць адпустовую ўрачыстасць тытулу касцёла — напярэдадні і ў сам дзень свята. Ён узначаліў дзве галоўныя святыя Імшы ў гэтыя дні.

Continue reading

Пастырскае слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на свята Узвышэння Святога Крыжа

Напярэдадні свята Узвышэння Святога Крыжа, якое адзначаецца 14 верасня, а таксама з нагоды 1700-й гадавіны адшукання Святога Крыжа, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе вернікам сваё слова.

Continue reading