Author: Павел Эйсмант
27 чэрвеня ў гродзенскай катэдры святога Францішка Ксавэрыя адзначылі стагоддзе з часу заснавання Шанштацкага Інстытуту Сясцёр Марыі.
Арцыбіскуп Станеўскі ўдзяляе вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўдзельнікам урачыстасцей у Будславе дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў 3 ліпеня
У пятніцу 3 ліпеня, на якую прыпадае першы дзень святкавання галоўных урачыстасцяў ў санктуарыі Маці Божай у Будславе, а таксама Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўдзяляецца дыспенсацыя (вызваленне) ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў.
«Смела ідзіце наперад!»: Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля скончыў чарговы навучальны год. Дыпломы і сертыфікаты атрымалі 28 выпускнікоў
20 чэрвеня 2026 года Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля ўрачыста завяршыў навучальны год 2025–2026. Падзея прайшла ў парафіі Святога Духа (мікрараён Чыжоўка). Галоўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі 19 выпускнікоў трохгадовага навучання і 9 паслядыпломнікаў, якія прыйшлі па новыя веды.
Каталіцкая моладзь з Мар’інай Горкі ўшанавала памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
22 чэрвеня група моладзі з парафіі святога Антонія Падуанскага ў Мар’інай Горцы удзельнічала у раённых мерапрыемствах прысвечаных Дню усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народу.
Пастырскае слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на ўрачыстасць Нараджэння святога Яна Хрысціцеля
24 чэрвеня ў літургіі Касцёла адзначаецца ўрачыстасць Нараджэння святога Яна Хрысціцеля. З гэтай нагоды арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе да вернікаў сваё пастырскае слова.
У Магілёве прайшоў чатырохдзённы майстар-клас па напісанні іконы
З 10 па 14 чэрвеня ў магілёўскай парафіі святога Казіміра і святой Ядвігі праходзіла чарговы майстар-клас па напісанні ікон.
«Цывілізацыя любові». Па старонках майска-чэрвеньскага нумара часопіса «Ave Maria»
З чарговым выпускам знаёміць Іна Бігель.
Сустрэча, якая сагравае душы: вынікі паездкі валанцёраў «Карытас» у «Выток-Захад»
14 чэрвеня валанцёры «Карытас» архікатэдральнай парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску здзейснілі яшчэ адну важную і цёплую паездку, наведаўшы сацыяльны пансіянат «Выток-Захад» у Мінскім раёне.
Агапэ ў сямейным коле: як скончыўся чарговы сезон праекта «Зярнятка» мінскай архікатэдры
Ужо ў трэці раз ў мінскім архікатэдральным касцёле завяршыўся цыкл сустрэч праекта «Зярнятка» для ўсіх жадаючых.