Author: Павел Эйсмант
15 мая ў Душпастырскім цэнтры імя святога Дамініка Савіо парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, дэканат Мінск-Усход) адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання Мемарандума аб узаемадзеянні паміж грамадскім аб’яднаннем «Беларускі фонд міру» і Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, а таксама Дамовы аб супрацоўніцтве паміж фондам і Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіяй. Гэта першы за 35 гадоў дакумент такога фармату, падпісаны Канферэнцыяй Біскупаў з рэспубліканскім аб’яднаннем, што надае падзеі асаблівую гістарычную вагу.
Пастырскае слова арцыбіскупа Станеўскага на ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана
14 мая Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана. З гэтай нагоды напярэдадні ўрачыстасці Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе духоўным і кансэкраваным асобам, а таксама вернікам Касцёла на Беларусі сваё пастырскае слова.
Вернікі з Багданава наведалі святыя месцы Беларусі
На пачатку мая група вернікаў з парафіі святога Міхала Арханёла ў Багданаве (Валожынскі дэканат) на чале з ксяндзом канонікам Андрэем Яркаўцом і сястрой Аленай Дварэцкай здзейснілі падарожжа па святынях Беларусі.
«Не трывожыцца сэрца вашае»: у Магілёве моладзь умацавалася Духам Святым
3 мая, у 5-ю Велікодную нядзелю, у конкатэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве адбылася ўрачыстасць удзялення сакрамэнту канфірмацыі. Гэты сакрамэнт прыняла група вернікаў, якія на працягу года рыхтаваліся да гэтага важнага этапу хрысціянскага жыцця.
У маі пройдзе восьмы дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!» (+тэксты)
2 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе, а таксама ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць набажэнствы ў восьмы дзень Агульнабеларускай навэнны, дзякуючы якой Касцёл у Беларусі рыхтуецца да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і якая з’яўляецца выразам удзячнасці Богу за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
«Viva in Christo»: у Нясвіжы адбылося пахаванне мамы ксяндза каноніка Юрыя Санько
30 красавіка ў касцёле Божага Цела ў Нясвіжы адбылася пахавальная святая Імша за святой памяці Лілію Санько, маці ксяндза каноніка Юрыя Санько, прэс-сакратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.
