Author: Павел Эйсмант
1 чэрвеня душпастырства міністрантаў Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі для сваіх удзельнікаў арганізавала паездку ў горад Нясвіж.
Мітрапаліт Станеўскі запрашае вернікаў Мінска прыняць удзел у Агульнамінскай эўхарыстычнай працэсіі
7 чэрвеня па вуліцах горада Мінска пройдзе традыцыйная Агульнамінская эўхарыстычная працэсія. З гэтай нагоды Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе запрашэнне да святароў, кансэкраваных асоб і вернікаў сталіцы да ўдзелу ў працэсіі.
ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ. Еднасць, мір і любоў: у парафіі Святога Арханёла Міхала ў Гатаве адзначылі ўрачыстасць Спаслання Духа Святога
У нядзелю 24 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога парафія Святога Арханёла Міхала ў Гатаве (дэканат Мінск-Усход) сабралася на асаблівую сямейную сустрэчу. Святая Імша, малітва за дзяцей, канец катэхетычнага года, а таксама вясёлы сямейны пікнік — усё гэта стварыла атмасферу сапраўднага парафіяльнага адзінства.
У санктуарыі Маці Божай Фацімскай адзначылі святкаванне парафіяльнага адпусту і 95-годдзе айца Юзафа Пятушкі МІС
14 мая, ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, у санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне (Барысаўскі дэканат) сабраліся шматлікія вернікі, каб падзякаваць Богу за жыццё і шматгадовае служэнне айца Юзафа Пятушкі MIC, які у той дзень адзначаў сваё 95-годдзе.
VIII Сужэнскі баль адбыўся у Бараўлянах
16 мая ў Душпастырскім цэнтры імя святога Дамініка Савіо парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбыўся VIII Сужэнскі баль.
Прадстаўнікі «Сужэнскіх сустрэч» прынялі ўдзел у «Фестывалі сям’і» ў Мінску
Адміністрацыя Савецкага раёна горада Мінска да Міжнароднага дня сям’і арганізавала 16 мая ў парку імя Уладзіміра Мулявіна ў Мінску «Фестываль сям’і». Сярод удзельнікаў свята былі прадстаўнікі руху «Сужэнскія сустрэчы».
Упершыню Каталіцкі Касцёл у Беларусі заключыў афіцыйны мемарандум аб супрацоўніцтве. Гістарычным партнёрам стаў Беларускі фонд міру
15 мая ў Душпастырскім цэнтры імя святога Дамініка Савіо парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, дэканат Мінск-Усход) адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання Мемарандума аб узаемадзеянні паміж грамадскім аб’яднаннем «Беларускі фонд міру» і Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, а таксама Дамовы аб супрацоўніцтве паміж фондам і Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіяй. Гэта першы за 35 гадоў дакумент такога фармату, падпісаны Канферэнцыяй Біскупаў з рэспубліканскім аб’яднаннем, што надае падзеі асаблівую гістарычную вагу.
Пастырскае слова арцыбіскупа Станеўскага на ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана
14 мая Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана. З гэтай нагоды напярэдадні ўрачыстасці Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе духоўным і кансэкраваным асобам, а таксама вернікам Касцёла на Беларусі сваё пастырскае слова.
