Міністранты Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сталі ўдзельнікамі эксурсіі па Нясвіжы
- 6 чэрвеня, 2026
- Тэкст: кс. Аляксандр Шыманскі / Фота: удзельнікі экскурсіі // Catholicminsk.by
1 чэрвеня душпастырства міністрантаў Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі для сваіх удзельнікаў арганізавала паездку ў горад Нясвіж.
Першым аб’ектам знаёмства стаў нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Для міністрантаў была праведзена асобная экскурсія па розных залах архітэктурнага комплекса. Хлопцы падчас аглядання экспанатаў музея задавалі пытанні экскурсаводу, каб яшчэ больш глыбока пазнаёміцца з гісторыяй горада і нашай Бацькаўшчыны.

Наступным аб’ектам наведвання стаў будынак Нясвіжскай ратушы, гісторыя якой бярэ пачатак у 1596 годзе. Сёння, пасля рэстаўрацыі, тут знаходзіцца музей «Гарадское самакіраванне Нясвіжа XVIII-першай паловы XIX стагоддзяў». Пасля знаемства з гэтым помнікам архітэктуры міністрантам была прапанавана забаўляльная праграма, прысвечаная Дню абароны дзіцяці.
Напрыканцы візіту пробашч мясцовай парафіі ксёндз канонік Пётр Шарко распавёў гасцям гісторыю касцёла Божага Цела, адзначыўшы архітэктурныя адметнасці святыні, у якой мясцовыя жыхары рэгулярна збіраюцца на святую Імшу. Вялікую цікавасць у хлопцаў выклікаў галоўны алтар, бо менавіта гэтая частка касцёла з’яўляецца галоўнай і добра вядомай міністрантам, якіх дапамагаюць святару падчас святых цэлебрацый.
Час праляцеў хутка. Экскурсія атрымалася дынамічнай і цікавай, а здабытыя новыя веды сталі добрым пачаткам летняга дзіцячага адпачынку.






