Author: Павел Эйсмант
20 лютага ў Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр у Мінску, які дзейнічае пры Місіі Добрага Самараніна, завіталі дзеці з Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, каб прадставіць спектакль «Марозка» для наведвальнікаў і гасцей Місіі.
Пастырскае пасланне арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на Вялікі пост 2026 года
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе духавенству, кансэкраваным асобам і свецкім вернікам архідыяцэзіі Пастырскае пасланне на Вялікі пост 2026 года.
Арцыбіскуп Кандрусевіч на Гродзеншчыне ў Папяльцовую сераду: «Час — не вораг, а магчымасць збаўлення»
18 лютага прыпадае Папяльцовая серада – дзень, якім распачынаецца літургічны перыяд Вялікага посту. У гэты дзень у касцёл сваёй роднай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску (Гродзенская дыяцэзія, дэканат Гродна-Захад) завітаў арцыбіскуп эмэрыт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, дзе узначаліў святую Імшу. Увечары ён аказаўся ў Гродне, дзе ў новазбудаваным касцёле Святога Духа ў мікрарёне Альшанка таксама ўзначаліў Эўхарыстыю.
«Скарбонка Дабрыні»: Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае дзяцей дапамагчы аднагодкам, якія змагаюцца з цяжкімі хваробамі
Набліжаецца Вялікі пост — час асаблівай малітвы, пакаяння і добрых учынкаў. Рэлігійная місія «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае дзяцей з катэхетычных груп далучыцца да «светлай» ініцыятывы «Скарбонка Дабрыні».
На Станцыі Ашмяны з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча ўшанавалі благаслаўлёнага Міхала Сапоцьку
15 лютага па запрашэнні пробашча парафіі Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дайлідках (даўняя назва — Даўкшышкі, Гродзенская дыяцэзія, Астравецкі дэканат) ксяндза каноніка Алега Шпеня арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч прыбыў у філіяльную капліцу, якая знаходзіцца ў аграгарадку Станцыя Ашмяны (Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць), каб разам з ім і вернікамі святкаваць урачыстасць іх нябеснага заступніка, вядомага ў Беларусі дзякуючы яго ўдзелу ў распаўсюджванні культу Божай Міласэрнасці.
Парафія ў Бялынічах запрашае далучыцца да ўдзелу ў навэнне перад урачыстасцю Маці Божай Бялыніцкай
Парафія ў Бялынічах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Магілёўскі дэканат) запрашае далучыцца да навэнны напярэдадні ўрачыстасці Маці Божай Бялыніцкай, Каралевы Беларусі. Пробашч парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах і кусташ санктуарыя ксёндз Юзаф Сярпейка кіруе вернікам Беларусі адмысловы зварот.
Пастырскае слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на Папяльцовую сераду 2026 года
Папяльцовай серадой, якая сёлета прыпадае на 18 лютага, Касцёл распачынае літургічны перыяд Вялікага посту — часу пакаяння, навяртання і духоўнай падрыхтоўкі да ўрачыстасці Змёртвыхпаўстання Пана. Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе вернікам сваё пастырскае слова, прызначанае на гэты дзень.