Author: Павел Эйсмант
Сёлета спаўняецца 25 гадоў з дня, калі ў Беларусі пачаў сваю дзейнасць рух «Маці ў малітве». З гэтай нагоды Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня ККББ, кіруе яго ўдзельніцам словы віншавання.
Канферэнцыя «Тэндэнцыі і выклікі сучаснага свету: духоўны адказ» адбылася ў Бараўлянах
13 красавіка ў Пастаральным цэнтры імя святога Дамініка Савіо ў Бараўлянах прайшла канферэнцыя на тэму «Тэндэнцыі і выклікі сучаснага свету: духоўны адказ» у межах фармацыйнай праграмы «Узмацненне кампетэнцый духавенства і свецкіх супрацоўнікаў Беларусі ў душпастырскай і арганізацыйнай дзейнасці».
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB заахвочвае падтрымаць малітвай Папу Льва XIV
Рэагуючы на падзеі апошніх дзён, у сваім допісе ў Instagram біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB заахвочвае католікаў Беларусі згуртавацца ў малітве вакол наступніка святога Пятра, каб падтрымаць Папу ў ягонай місіі абвяшчэння Евангелля перад абліччам несправядлівага свету.
Парафіяльнае свята з удзелам біскупа Касабуцкага адзначылі ў мінскай Лошыцы
12 красавіка, нядзеля Божай Міласэрнасці, для вернікаў мінскай парафіі ў мікрараёне Лошыца з’яўляецца асаблівым днём — парафіяльным святам.
У Волме з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча адбылося ўнясенне рэліквій благаслаўлёных мучанікаў з Пяршаяў
12 красавіка, у свята Божай Міласэрнасці, якое адзначаецца ў ІІ Велікодную нядзелюў касцёл святога Яна Хрысціцеля ў Волме (Стаўбцоўскі дэканат) былі ўнесены рэліквіі благаслаўлёных францішканаў з Пяршаяў Германа Стэмпеня і Ахілеса Пухалы.
Працэсія з абразом Езуса Міласэрнага і Імша з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча прайшла ў Барысаве (+фотарэпартаж)
11 красавіка, напярэдадні свята Божай Міласэрнасці, якое ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ў другую нядзелю пасля Уваскрасення Хрыста, вернікі барысаўскай парафіі Спаслання Святога Духа на чале са сваім душпастырам ксяндзом прэлатам Уладзіславам Завальнюком сустрэлі Езуса ў Яго міласэрным Абліччы.
Пастырскае слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на Нядзелю Божай Міласэрнасці
На 12 красавіка, ІІ Велікодную нядзелю, якая была ўстаноўлена святым папам Янам Паўлам ІІ як свята Божай Міласэрнасці, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня ККББ, кіруе вернікам сваё пастырскае слова.
Велікодная радасць без межаў: як валанцёры з Маладзечна неслі святло Уваскрасення
Велікодныя святы — гэта час, калі радасць Уваскрасення Хрыста напаўняе нашыя сэрцы і дамы. Але сапраўдны цуд адбываецца тады, калі гэтая радасць выходзіць за межы нашых сем’яў і парафій, трапляючы да тых, хто найбольш патрабуе цяпла і ўвагі.
