Author: Павел Эйсмант
11 красавіка ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе, а таксама ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць набажэнствы ў сёмы дзень Агульнабеларускай навэнны, дзякуючы якой Касцёл у Беларусі рыхтуецца да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і якая з’яўляецца выразам удзячнасці Богу за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
Арцыбіскуп Кандрусевіч падчас рэзурэкцыйнай Імшы ў Івянцы: «”Аллелюя!” — гэта наша пасхальная песня праслаўлення Уваскрослага Езуса»
На досвітку Велікоднай нядзелі ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Івянцы (Валожынскі дэканат) адбылася рэзурэкцыйная Імша, якую ўзначаліў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.
Івянец: Вялікая субота і Пасхальная вігілія з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча
Вялікая субота — дзень цішыні і чакання з надзеяй на Уваскрасенне Пана — у Івянцы адзначыўся прысутнасцю арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча ў двух касцёлах мястэчка.
Высокапастаўленыя асобы Беларусі даслалі беларускім католікам велікодныя віншаванні
4 красавіка, напярэдадні свята Уваскрасення Пана, у дзень нараджэння арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні ККББ, яму і ўсім вернікам Беларусі былі накіраваны словы велікодных віншаванняў.
Прэзідэнт Лукашэнка павіншаваў беларускіх католікаў з Велікоднымі святамі
Аляксандр Лукашэнка даслаў віншаванне з нагоды свята Вялікадня Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, а праз яго — усім каталіцкім вернікам Беларусі.
Пастырскае слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на ўрачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана
На надыходзячую ўрачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе вернікам сваё пастырскае слова.
Велікоднае відэавіншаванне галоўнага рэдактара старонкі Catholicminsk.by ксяндза Паўла Эйсманта
Галоўны рэдактар інтэрнэт-старонкі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Catholicminsk.by ксёндз Павел Эйсмант ад імя свайго і ўсіх супрацоўнікаў кіруе карыстальнікам велікоднае віншаванне.
Велікоднае віншаванне 2026 Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага
У вігілію Вялікадня свой віншавальны зварот да вернікаў кіруе Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
Супрацоўнікі Рэдакцыі Catholicminsk.by віншуюць арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з днём нараджэння
4 красавіка, калі Касцёл чувае ў цішыні Вялікай суботы, знаходзячыся каля Гробу Пана, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, адзначае свой чарговы дзень нараджэння. З гэтай нагоды Рэдакцыя архідыяцэзіяльнай інтэрнэт-старонкі Catholicminsk.by звяртаецца да іерарха са словамі віншаванняў.
