Skip to main content

Прэзідэнт Лукашэнка павіншаваў беларускіх католікаў з Велікоднымі святамі

5 красавіка
  • 5 красавіка, 2026
  • Catholicminsk.by

Аляксандр Лукашэнка даслаў віншаванне з нагоды свята Вялікадня Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, а праз яго — усім каталіцкім вернікам Беларусі.

Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь

Арцыбіскупу Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму
Іосіфу Станеўскаму

Ваша Эксцэленцыя!

Сардэчна віншую Вас са святам Вялікадня.

Шмат стагоддзяў вернікі адзначаюць у гэты дзень перамогу жыцця, дабра і святла, якія з новай сілай абуджаюць у душах веру, надзею, любоў.

Вечныя хрысціянскія каштоўнасці моцна ўплецены ў духоўны код беларускага народа. Яны аб’ядноўваюць людзей, вучаць спагадзе і міласэрнасці, дапамагаюць нам захоўваць мір і згоду на роднай зямлі.

Хай Велікодны цуд будзе для Вас невычэрпнай крыніцай радасці. Жадаю добрага здароўя і Божага благаславення ў служэнні на карысць Каталіцкага Касцёла і нашай краіны.

З глыбокай павагай,

Аляксандр Лукашэнка