Author: Павел Эйсмант
Дзень 16 сакавіка ў літургічным календары Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адзначаны як свята Гадавіны пасвячэння катэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Сёлета прыпадае 316-я гадавіна пасвячэння галоўнага касцёла архідыяцэзіі. З гэтай нагоды ўвечары тут адбылася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
У Пружанах памаліліся за спачылага біскупа Казіміра Велікасельца ў 30-ы дзень пасля смерці
10 сакавіка ў Пружанах (Пінская дыяцэзія) біскупы, святары, кансэкраваныя асобы і вернікі сабраліся на супольную малітву ў 30-ы дзень пасля смерці спачылага дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Казіміра Велікасельца OP.
Дзеці з парафіі ў Нарачы паўдзельнічалі ў акцыі «Скарбонка дабрыні» ад Caritas
17 лютага Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі анансавала пачатак акцыі «Скарбонка дабрыні», адрасаванай дзецям катэхетычнага ўзросту. Да ўдзелу ў ёй заахвочваў таксама ў Пасланні на Вялікі пост Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Урачыстасць аднаго з галоўных заступнікаў парафіі з удзелам біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB адзначылі ў Магілёве
4 сакавіка ў парафіі святога Казіміра, каралевіча, і святой Ядвігі, каралевы, у Магілёве, дзе нясуць служэнне айцы дамінікане, адбылося святкаванне ўрачыстасці аднаго з галоўных заступнікаў парафіі — святога Казіміра.
«Сакральная музыка павінна быць бязмэтна прыгожай»: гутарка з арганісткай пра грыгарыянскі харал і музыку ў стылі хэві-метал
Матэрыял падрыхтавала студэнтка Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля Жанна Мецеж.
Велікапосны дзень засяроджання законных сясцёр з удзелам біскупа Касабуцкага прайшоў у Мінску
5 сакавіка ў будынку Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра пры Місіі Добрага Самараніна ў Мінску адбыўся чарговы дзень засяроджання для законных сясцёр Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, які адзначыўся прысутнасцю Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага.
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі віншуе беларускіх жанчын з Міжнародным жаночым днём
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе жанчынам віншаванне «са святам вясны і прыгажосці».
У сакавіку пройдзе шосты дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!» (+тэксты)
7 сакавіка ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе, а таксама ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць набажэнствы ў шосты дзень Агульнабеларускай навэнны, дзякуючы якой Касцёл у Беларусі рыхтуецца да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і якая з’яўляецца выразам удзячнасці Богу за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
Зарэгістравана Рэлігійная арганізацыя «Рымска-каталіцкая манаская абшчына “Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў”»
3 сакавіка 2026 года намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Сяргей Герасіменя ўрачыста ўручыў брату Алегу Шэнду OFMCap, вышэйшаму настаяцелю, Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэлігійнай арганізацыі «Рымска-каталіцкая манаская абшчына “Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў”».