Skip to main content

Author: Павел Эйсмант

Адшукаць унутраны супакой. Як малітоўныя сустрэчы ў пабрыгіцкім касцёле змяняюць жыццё — інтэрв’ю з ксяндзом Антоніем Грэмзам

Летась студэнты трэцяга курса Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля, якія выбралі напрамак навучання «тэалогія + сродкі масавай камунікацыі», у рамках спецыяльнага навучання распачалі рыхтаваць да публікацыі цікавыя і актуальныя матэрыялы, знаходзячы інфаповады ў розных напрамках дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Цяперашнія трэццякурснікі не сталі выключэннем. Таму ў чарговы раз прадстаўляем вашай увазе шэраг такіх публікацый. Матэрыял да першай з іх падрыхтавала студэнтка каледжа Алена Харольская.

Continue reading

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB правёў велікапосныя рэкалекцыі ў Гомелі

З 26 лютага па 1 сакавіка ў гомельскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адбыліся велікапосныя рэкалекцыі, якія правёў Яго Эксцэленцыя дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

Continue reading

Каляндар падзей і дат Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: сакавік 2026 года

Прапануем вашай увазе каляндар з асноўнымі літургічнымі ўспамінамі, святамі і ўрачыстасцямі, а таксама падзеямі, якія адбудуцца ў сакавіку бягучага года.

Continue reading

ІІ Міждыяцэзіяльная канферэнцыя Testis fidei et misericordiae прайшла ў Мінску

25 лютага ў будынку Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра адбылася ІІ Міждыяцэзіяльная канферэнцыя Testis fidei et misericordiae («Сведка веры і міласэрнасці»), прысвечаная постацям двух благаслаўлёных мучанікаў — Германа Стэмпеня і Ахілеса Пухалы — айцоў францішканаў, якія служылі ў Івянцы і Пяршаях.

Continue reading

Расклад пакутных набажэнстваў у Вялікім посце 2026 года ў парафіях Мінска і Мінскага раёна

Прапануем вашай увазе расклад пакутных набажэнстваў у Вялікім посце 2026 года ў парафіях горада Мінска і Мінскага раёна.

Continue reading

Арцыбіскуп Кандрусевіч правёў у мінскім Кармэлі велікапосныя рэкалекцыі

З 20 па 22 лютага ў сталічнай парафіі Божага Цела, якой апякуюцца кармэліты босыя, прайшлі велікапосныя рэкалекцыі. Духоўныя практыкаванні ўзначаліў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Continue reading

У Місіі Добрага Самараніна адбыўся спектакль інклюзіўнага тэатра з Гомеля

20 лютага ў Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр у Мінску, які дзейнічае пры Місіі Добрага Самараніна, завіталі дзеці з Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, каб прадставіць спектакль «Марозка» для наведвальнікаў і гасцей Місіі.

Continue reading