Каляндар падзей і дат Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: сакавік 2026 года
Сакавік 2026 года
- 28 лютага, 2026
- Catholicminsk.by
Прапануем вашай увазе каляндар з асноўнымі літургічнымі ўспамінамі, святамі і ўрачыстасцямі, а таксама падзеямі, якія адбудуцца ў сакавіку бягучага года.
- 1 сакавіка – ІІ Нядзеля Вялікага посту.
- 4 сакавіка – успамін святога Казіміра (урачыстасць тытулу касцёла: Лагойск, Стоўбцы; урачыстасць тытулу парафіі: Магілёў, Маладзечна).
- 5 сакавіка – дзень засяроджання законных сясцёр (Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, пачатак у 10.00).
- 7 сакавіка – шосты дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!» (Нацыянальны санктуарый у Будславе, пачатак у 11.00; парафіі архідыяцэзіі).
- 8 сакавіка – ІІІ Нядзеля Вялікага посту (Нядзеля Caritas). Дзень малітваў за жанчын.
- 12 сакавіка – Крыжовы шлях – вядзе душпастырства міністрантаў (мінская катэдра, пачатак у 18.00).
- 15 сакавіка – IV Нядзеля Вялікага посту (Laetare).
- 16 сакавіка – гадавіна (316-я) пасвячэння катэдральнага касцёла ў Мінску.
- 17 сакавіка – сустрэча душпастырства медыкаў (мінская катэдра, пачатак у 18.30).
- 19 сакавіка – урачыстасць святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі (урачыстасць тытулу касцёла: Валожын, Гарадзея, Крупкі, Маладзечна, Рубяжэвічы). Імяніны арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.
- 21-22 сакавіка – Велікапоснае чуванне моладзі (мінская катэдра, пачатак у 21.30).
- 22 сакавіка – V Нядзеля Вялікага посту.
- 25 сакавіка – урачыстасць Звеставання Пана. Дзень святасці жыцця.
- 26 сакавіка – сустрэча душпастырства міністрантаў (мінская катэдра, пачатак у 11.15).
- 27-29 сакавіка – рэкалекцыі распазнання паклікання (Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне).
- 29 сакавіка – Пальмовая нядзеля або Нядзеля Мукі Пана.