Skip to main content

Author: Павел Эйсмант

Пастырскае пасланне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на Адвэнт 2025 года

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе вернікам архідыяцэзіі і мітраполіі Пастырскае пасланне на Адвэнт, які распачнецца сёлета 30 лістапада.

Continue reading

У Нарачы адбылася патранальная ўрачыстасць рэгіянальнага вікарыята кармэлітаў босых у Беларусі

20 лістапада, у літургічны ўспамін святога Рафала Каліноўскага, кармэліты босыя ў Беларусі перажывалі свята свайго апекуна і заступніка, а таксама дзень засяроджання.

Continue reading

ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: Новыя міністранты ў парафіі ў Багданаве — радасць для ўсёй супольнасці

23 лістапада, у нядзелю Хрыста Валадара Сусвету, у парафіі Святога Міхала Арханёла ў Багданаве (Валожынскі дэканат) адбылася значная падзея. У гэты дзень былі ўрачыста прынятыя ў міністранты 2 хлопчыкі. Для адносна невялікай парафіі, дзе зусім няшмат дзяцей і моладзі і пераважае вялікі адсотак людзей сталага ўзросту, гэта сапраўды радасная падзея. 

Continue reading

Слова Мітрапаліта Станеўскага на Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету

Напярэдадні Урачыстасці Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, якое сёлета адзначаецца ў нядзелю 23 лістапада, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе сваё слова да святароў, кансэкраваных асоб і ўсіх вернікаў.

Continue reading

«Сустрэча са Святым Духам»: у Навагрудку прайшлі духоўныя выходныя Альфа-курса

З 14 па 16 лістапада сцены гістарычнага рэкалекцыйнага дома пры касцёле святога Арханёла Міхала ў Навагрудку сталі прытулкам для асабістай сустрэчы з Божай ласкай. На працягу трох дзён тут ладзіліся рэкалекцыі пад назвай «Выходныя з Духам Святым», арганізаваныя ў фармаце папулярнага Альфа-курса. Гэтая духоўная ініцыятыва аб’яднала каля шасцідзесяці чалавек — вернікаў са сталіцы, з парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы, якія імкнуліся глыбей пазнаць сваю веру і адкрыць сэрцы для дзеяння Трэцяй Асобы Найсвяцейшай Тройцы.

Continue reading

Прэс-служба Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі паведамляе пра вызваленне зняволеных святароў

Прэс-служба Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў сваім Паведамленні кіруе словы падзякі ўсім, хто спрычыніўся да вызвалення з калоніі зняволеных святароў, сярод якіх айцец аблат Анджэй Юхневіч, які служыў у Віцебскай дыяцэзіі, і ксёндз Генрых Акалатовіч, былы пробашч парафіі Святога Юзафа ў Валожыне.

Continue reading

У Мінску прайшла сустрэча душпастырства працаўнікоў адукацыі і выхавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

15 лістапада ў сталічнай парафіі Святога Духа адбылася чарговая сустрэча працаўнікоў адукацыі і выхавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Continue reading