Skip to main content

Author: Павел Эйсмант

Святары з Беларусі прынялі ўдзел у чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе

З 9 па 12 лютага ў польскім Любліне праходзіў XVIII чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў. Беларусь у гэтых спаборніцтвах прадстаўляла каманда, якая складалася з духавенства трох дыяцэзій (Гродзенскай, Пінскай і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі), а таксама прадстаўнікоў манаскіх ордэнаў.

Continue reading

Адышоў у вечнасць біскуп Казімір Велікаселец — найстарэйшы каталіцкі іерарх у Беларусі (+праграма пахавання)

Курыя Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што ў нядзелю 8 лютага на 81-м годзе зямнога жыцця, 42-м годзе святарства, 27-м годзе біскупскага служэння адышоў у вечнасць біскуп Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі на пенсіі.

Continue reading

У Будславе з удзелам біскупа Яшэўскага адзначылі Агульнабеларускі дзень кансэкраванага жыцця

7 лютага, у першую суботу лютага, у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе прайшоў Агульнабеларускі дзень кансэкраванага жыцця, які супаў з пятым днём Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!» Навэнна праводзіцца з нагоды падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і як выраз удзячнасці Богу за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Continue reading

У Бараўлянах святочна адзначылі урачыстасць святога Яна Боско

1 лютага ў парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, якой апякуюцца салезіяне, святочна адзначылі урачыстасць святога Яна Боско, заснавальніка і заступніка салезіянскай сям’і.

Continue reading

У Місіі Добрага Самараніна ў Мінску з удзелам іерархаў адзначылі свята Ахвяравання Пана

Увечары 2 лютага ў Місіі Добрага Самараніна ў Мінску, якой апякуюцца сёстры уршулянкі, урачыста адзначылі свята Ахвяравання Пана, вядомае таксама як Грамніцы.

Continue reading

Мітрапаліт наведаў парафію ў Дзераўной

1 лютага, ў 4-ю Звычайную Нядзелю, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, наведаў парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў аграгарадку Дзераўная (Стаўбцоўскі дэканат).

Continue reading

Зварот біскупа Яшэўскага да кансэкраваных асобаў на ХХХ Дзень кансэкраванага жыцця

2 лютага, у свята Ахвяравання Пана, у Касцёле адзначаецца ХХХ Дзень кансэкраванага жыцця. З гэтай нагоды Адказны за пастырства Інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця пры ККББ біскуп Аляксандр Яшэўскi SDB кіруе кансэкраваным асобам свой Зварот.

Continue reading