Skip to main content

Адышла ў вечнасць мама айца Сяргея Трысценя OCD

3 лютага
  • 2 лютага, 2026
  • Catholicminsk.by

Рэгіянальны вікарыят братоў кармэлітаў босых у Беларусі са смуткам паведамляе, што раніцай 2 лютага у бальніцы ва ўзросце 63 гадоў памерла Людміла Трысцень, мама айца Сяргея Трысценя OCD з мінскай супольнасці кармэлітаў босых, які нясе служэнне ў парафіі Божага Цела ў Мінску.

Пахаванне спачылай Людмілы адбудзецца ў аўторак 3 лютага ў 13.00 ў парафіяльным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дараве (Пінская дыяцэзія, Ляхавіцкі дэканат).

Браты кармэліты босыя просяць аб малітве за спачылую Людмілу, каб Пан прыняў яе ў сваё Валадарства.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане…