Author: Павел Эйсмант
3акрыццё юбілейнага года адбылося ў галоўным касцёле Мінска
30 снежня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, які на працягу года быў адной з трох юбілейных святыняў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, адбылося ўрачыстае закрыццё Юбілейнага года.
Арцыбіскуп Кандрусевіч у свята Святой Сям’і ў Барысаве: Лекам на сужанскія крызісы з’яўляюцца тры словы — «дзякуй, перапрашаю і калі ласка»
28 снежня, у нядзелю Святой Сям’і, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч прыбыў у парафію Спаслання Святога Духа ў Барысаве па запрашэнні яе пробашча, ксяндза прэлата Уладзіслава Завальнюка.
У Мінску адбылася аплаткавая сустрэча катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
У перыяд Божага Нараджэння ёсць прыгожы звычай збірацца на аплаткавыя сустрэчы. Калектывы, рухі, супольнасці, арганізацыі збіраюцца разам каб падзяліцца аплаткай, выказваючы адно аднаму пры гэтым святочныя віншаванні. 27 снежня, ва ўспамін святога Яна Евангеліста, у мінскай архікатэдры адбылася сустрэча катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама ўдзельнікаў апостальскага руху «Легіён Марыі».
Біскуп Аляксандр Яшэўскі ў Магілёве: «Надзея — гэта святло ў цемры, гэта любоў, якая не знікае»
У нядзелю 28 снежня ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі сабраліся сотні вернікаў, каб разам адзначыць завяршэнне Юбілейнага года надзеі. Урачыстасць супала са святам Святой Сям’і — Езуса, Марыі і Юзафа, што надало падзеі асаблівы духоўны сэнс, бо менавіта сям’я з’яўляецца тым месцам, дзе нараджаецца і жыве надзея.
Пастырскае слова арцыбіскупа Станеўскага на свята Святой Сям’і
Напярэдадні свята Святой Сям’і арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе да ўсіх верных сваё слова.
У студзені пройдзе чацвёрты дзень Агульнабеларускай навэнны «Найдаражэйшая Кроў Хрыста, умацуй нас!»
3 студзеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе, а таксама ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць набажэнствы ў чацвёрты дзень Агульнабеларускай навэнны, дзякуючы якой Касцёл у Беларусі рыхтуецца да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і якая з’яўляецца выразам удзячнасці Богу за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.