У Місіі Добрага Самараніна адбыўся спектакль інклюзіўнага тэатра з Гомеля
20 лютага
- 23 лютага, 2026
- Паводле samaranin.by
20 лютага ў Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр у Мінску, які дзейнічае пры Місіі Добрага Самараніна, завіталі дзеці з Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, каб прадставіць спектакль «Марозка» для наведвальнікаў і гасцей Місіі.
Разам са сваімі выхаванцамі на сцэне выступілі выхавацелі дома-інтэрната.
Наведвальнікі Місіі высока ацанілі тэатральную пастаноўку і спадзяюцца на новыя творчыя сустрэчы.
Гомельскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця цесна супрацоўнічае з Дабрачыннай каталіцкай Місіяй «Карытас-Міласэрнасць» у Гомелі. Рэалізуюцца сумесныя праекты, найбольш значныя з якіх — «Дзіцячая вёска», «Інтэгратыўны адукацыйна-тэрапеўтычны цэнтр», «Шлях да інклюзіі» і інш.



