Skip to main content

Супрацоўнікі Рэдакцыі Catholicminsk.by віншуюць арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з днём нараджэння

4 красавіка
  • 4 красавіка, 2026
  • Catholicminsk.by

красавіка, калі Касцёл чувае ў цішыні Вялікай суботы, знаходзячыся каля Гробу Пана, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, адзначае свой чарговы дзень нараджэння. З гэтай нагоды Рэдакцыя архідыяцэзіяльнай інтэрнэт-старонкі Catholicminsk.by звяртаецца да іерарха са словамі віншаванняў.

Ваша Эксцэленцыя, глыбокапаважаны арцыбіскуп Юзаф!

57 год таму, 4 красавіка, у Вялікую пятніцу 1969 года дзякуючы любові Вашых таты і мамы Вы ўпершыню пабачылі дзённае святло. У гэты дзень Касцёл перажываў найвялікшую падзею ў гісторыі чалавецтва — смяротную ахвяру Божага Сына Езуса Хрыста дзеля збаўлення роду людскога з няволі граху і пекла.

Сённяшні дзень Вашых народзінаў ізноў прыпаў на асаблівы дзень — Вялікую суботу. У маўчанні і суме па Езусе Хрысце, які памёр на Крыжы, але адначасова з сэрцамі, напоўненымі надзеяй на Яго Змёртвыхпаўстанне, мы чакаем святла пасхала, які асвеціць цемру, і радаснага Аллелюя, якое прагучыць гэтай ноччу падчас Пасхальнай Вігіліі, каб узрадавацца разам з жанчынамі, якія, шукаючы Езуса каля пустога гроба, пачулі: «Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго тут няма; Ён уваскрос» (Лк 24, 5-6).

Узначальваючы Касцёл Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і падзяляючы цяжар адказнасці за Касцёл у Беларусі з іншымі беларускімі іерархамі як Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, Вы штодзённа прыносіце ў ахвяру служэння бліжнім свой час, здароўе, сілы і апостальскую руплівасць, прысвячаючы сабе, Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію і мітраполію на Беларусі Найдаражэйшай Крыві Хрыста.

Удзячныя за гэта, жадаем Вам шмат сілаў і «моцныя плечы», каб утрымаць і данесці да канца цяжар пастырскага служэння, Божай ласкі і, нягледзячы на цяжкасці, шмат радасці ад Уваскрослага Хрыста, які, паводле слоў Папы Францішка, жыве і хоча, каб кожны жыў. Адчувайце сябе заўсёды маладым маладосцю Хрыста. Няхай гэтая евангельская радасць напаўняе Вашае сэрца на многія святыя леты.

З павагай і дарам малітвы
ад імя супрацоўнікаў Рэдакцыі
ксёндз Павел Эйсмант
галоўны рэдактар Catholicminsk.by